Астраўчанін на лёдзе здабыў золата «Алмазу»

11:01 / 06.04.2021

Астаўчанін Мікіта Лебядзевіч выступаў за каманду «Алмаз» з Дзятлава, якая перамагла на рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод удзельнікаў 2005-2006 гадоў нараджэння.

1.jpg

Юнага хакеіста з Астравеччыны заўважылі падчас абласнога этапу спаборніцтваў – тады ён вызначыўся як лепшы бамбардзір сваёй каманды – і запрасілі абараняць гонар Гродзенскай вобласці ў зборнай Дзятлаўскага раёна. Дарэчы, юнак быў адзіным легіянерам у камандзе і годна справіўся з аказаным даверам – іграў у першай пяцёрцы і забіў некалькі шайб. У выніку «Алмаз» абыграў усіх сапернікаў і стаў пераможцам.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: