У Міхалішках гулялі ў квэст, а ў Альхоўцы расказвалі пра захапленні

11:37 / 31.03.2021
У аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Міхалішкі прайшоў квэст у межах міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна зямлі».

Растлумачыць дзецям, чаму трэба берагчы прыроду і навакольнае асяроддзе, дапамагла прыгодніцкая гульня-падарожжа. Хлопчыкі і дзяўчынкі па чарзе праходзілі станцыі,  выконваючы на кожным прыпынку мудрагелістыя, але цікавыя заданні. Цяпер удзельнікі квэста ведаюць, што не толькі людзі, але і ўсё жывое на нашай планеце мае патрэбу ў клопаце і ахове. 

Пра свае захапленні расказвалі ўдзельнікі клуба «Залаты ўзрост» падчас чарговага пасяджэння ў аддзеле культуры і вольнага часу вёскі Альхоўкі.

0.jpg

Рукадзелле, спевы, кулінарыя, калек­цыя­ніраванне арыгінальных прад­метаў – жыхары Альхоўкі і бліжэй­шых вёсак могуць не толькі расказаць пра любімую справу, але і перадаць вопыт падрастаючаму пакаленню.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: из архива «АП»