Як адпрацоўвалі Гудагайскі сельсавет

12:59 / 30.03.2021

Выявіць правапарушэнні на ранняй стадыі і папярэдзіць злачынствы – вось асноўныя задачы комплексных прафілактычных адпрацовак, якія праваахоўнікі разам з прадстаўнікамі зацікаўленых служб раёна рэгулярна праводзяць на тэрыторыях сельсаветаў і горада. У рэйд па Гудагайскім сельсавеце выправіўся і карэспандэнт «АП».

1.jpg

Адрасатамі наведвання ўдзельнікаў адпрацоўкі традыцыйна сталі сацыяльна небяспечныя і шматдзетныя сем’і, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, людзі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і іншыя праблемныя катэгорыі насельніцтва.

Разам з супрацоўнікамі міліцыі мы накіраваліся да раней асуджаных грамадзян – іх у Гудагайскім сельсавеце пражывае больш за 40 чалавек, большасць – за крадзяжы і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Знаходжанне ў месцах пазбаўлення волі паўплывала на іх па-рознаму. Напрыклад, мужчына, які некалькі гадоў таму «пырнуў» нажом знаёмага, пасля вяртання турбот міліцыі пакуль не дастаўляе – уладкаваўся на работу, жыве ціха і мірна, алкаголем не злоўжывае.

2.jpg

Канешне, далёка не ва ўсіх атрымліваецца стаць на шлях выпраўлення. Адны спрабуюць, але пасля зрываюцца, другія жывуць, як давядзецца, а трэція нават і не думаюць мяняць лад жыцця.

Часам убачанага на панадворку хапала, каб зразумець, як жыве гаспадар – заходзіць у хату не хацелася.

Не ўсіх раней асуджаных атрымалася знайсці дома – многія былі на працы, дзе мы іх і заспелі, былі тыя, каго не давялося ўбачыць. Аднак большую частку «падапечных» праверылі – і правапарушэнняў выяўлена не было.

– Як правіла, такія катэгорыі грамадзян знаходзяцца пад пільным наглядам міліцыі, – адзначыў супрацоўнік крымінальнага вышуку Раман Врублеўскі. – З імі рэгулярна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы. Аднак кожны павінен перш за ўсё вызначыць сам, як ён будзе жыць далей.

Хочацца спадзявацца, што гэты выбар будзе зроблены правільна.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич