«Аматары кніг» вучацца ў Гервяцкай сярэдняй школе

08:15 / 30.03.2021
Аматары кніг кожны месяц збіраюцца на сустрэчы, якія арганізоўвае настаўнік рускай мовы і літаратуры Гервяцкай СШ Таццяна Максімюк.

Ідэя стварыць клуб «Аматары кніг» з’явілася ў 2018 годзе, калі абмеркаванне з вучнямі серыі «Зверскі дэтэктыў» Ганны Старабінец зацягнулася да позняга вечара. 

Інтэрактыўныя формы, свабода выказвання  думак, кніжныя навінкі – усё гэта прыцягвала школьнікаў – і  колькасць удзельнікаў аб’яднання з 6 вырасла да 15-ці. 

1.jpg

– Асноўная задача для мяне – зацікавіць дзяцей. За гэты час мы прачыталі і абмеркавалі шмат розных кніг. Заўважыла, што вучні аддаюць перавагу цыклам кніг, асабліва ім падабаецца фэнтэзі, – дзеліцца настаўнік. – Часам прапаноўваю пачытаць класіку, напрыклад, не так даўно абмяркоўвалі «Дзікага сабаку Дзінга» Рувіма Фраермана. Калі чыта­лі «Пітэра Пэна», то майстравалі ўласныя цені, пасыпалі адзін аднаго чароўным пылком і хаваліся ад піратаў. У нашай літаратурнай гасцёўні пабывала журналістка і пісь­менніца Ніна Рыбік.

У клуба ёсць нефармальныя пра­вілы: на пасяджэнне можна прыйсці нават не дачытаўшы да канца твор; кніга – гэта праца пісьменніка, якую трэба паважаць; не варта баяцца выказвацца – не бывае правільнага ці памылковага меркавання; галоўная задача кніжнага клуба – жывыя стасункі праз літаратуру. 

– Я ўсцешана, што змагла заахво­ціць дзяцей да чытання, – дзеліцца Таццяна Максімюк. – Наперадзе ў нас шмат планаў. Напрыклад, наведаць кніжны кірмаш у Мінску, а таксама ўвесці традыцыю чытання ўголас у нашай школе, накшталт нямецкага Дня чытання, які адзначаецца ў трэцюю пятніцу лістапада.  




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: