Выстава самаробных дываноў Тарэсы Раткевіч працуе ў Варнянах

12:43 / 29.03.2021
У Варнянскім доме культуры працуе выстава работ Тарэсы Раткевіч «Другое жыццё рэчаў».

Таленавітую і няўрымслівую Тарэсу Раткевіч добра ведаюць у Варнянах. Маці траіх дзяцей, яна ніколі не абмяжоўвалася будзённай працай ды хатнімі клопатамі, заўсёды знаходзіла час для рэалізацыі сваіх шматлікіх талентаў: спявала ў народным ансамблі «Світанак», пісала байкі і чытала іх са сцэны, удзельнічала ў канцэртах і іншых культурных мерапрыемствах.

Раткевич.jpg

А калі абставіны прымусілі жанчыну пакінуць працу, каб даглядаць хворую маці, Тарэса ўспомніла, што яна – дыпламаваная швачка. Але прага творчасці і тут сказала сваё слова. Тарэса стала шыць дываны, дыванкі і дываночкі рознага памеру, прызначэння, узору. І матэрыял для рэалізацыі сваіх задум знайшла, можна сказаць, бясплатны: разразала на вузкія пасмачкі старыя рэчы, што выйшлі з ужытку ці з моды, апрацоўвала іх, сшывала адмысловым чынам – і атрымліваліся практычныя і прыгожыя дываны, сапраўдныя творы мастацтва.

Калі дызайнерскіх дываноў у Тарэсы Раткевіч сабралася шмат, яе колішняя настаўніца, а цяпер – культ­арганізатар Варнянскага аддзе­ла культуры і вольнага часу Людмі­ла Кухарэвіч прапанавала зрабіць выставу.

Аднавяскоўцы, сябры, родныя і блізкія пазнаёміліся з яшчэ адным са шматлікіх талентаў Тарэсы Раткевіч – і засталіся ў захапленні. А некаторыя нават атрымалі ад яе на памяць цудоўны самаробны падарунак.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик