Вязень канцлагера Таццяна Волкава: «Беражыце здабытае дзядамі»

17:13 / 28.03.2021

Вязень канцэнтрацыйнага лагера «Азарычы», ветэран педагагічнай працы Таццяна Нікіфараўна Волкава дае наказ моладзі:

1.jpg

– На наша пакаленне выпала шмат выпрабаванняў: мы зведалі жахі вайны і голад пасляваеннага часу. Я не па чутках ведаю, што такое сіроцкае дзяцінства і разлука з блізкімі людзьмі не на адно дзесяцігоддзе. Не дай бог гэтага нікому зведаць. Падзеі тых крывавых часоў трэба памятаць, каб больш не паўтараць.

Шкадую, што тых маладых людзей, якія не цэняць дабрабыт, які мы маем, не могуць прывесці да мяне. Я б не расказвала пра вайну – пра гэта напісана шмат кніг і знята кінастужак – я б распавяла пра 1946 год, калі з-за засухі ў Беларусі, Расіі і Украіне быў страшны голад – ад гэтага памерла шмат людзей.

Беларусь ніколі не была багатай, але мы елі свой хлеб. Бяда, калі хочацца ўсё і адразу, а такога ж не бывае. Дзеткі, цаніце, што здабылі вашы дзяды і прадзеды, ахвяраваўшы сваё жыццё.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич