Дипломантами международного творческого конкурса «Паруса мечты» стали две островчанки

16:19 / 25.03.2021

Выхаванкі вакальнага гуртка Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі сталі дыпламантамі ІІІ Міжнароднага творчага конкурсу «Ветразі мары», які арганізаваў прадзюсарскі цэнтр народных артыстаў Беларусі Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча.

Дар’я Арцем’ева узнагароджана Дыпломам І ступені, а Ангеліна Доўкша – Дыпломам ІІІ ступені. Дзяўчынкі займаюцца ў гуртку Анастасіі Ляховіч «Карусель».

Ангеліна і Даря з педагогам Анастасія Ляховіч.jpg

Ангеліна і Дар'я з педагогам Анастасіяй Ляховіч


Фармат удзелу ў конкурсе пранавалі на выбар: вочна альбо завочна. Астраўчане выбралі апошняе: развучылі песню, запісалі яе выкананне на відэа і адправілі арганізатарам.

– Для маіх выхаванак гэта быў першы – і паспяховы! – вопыт удзелу ў конкурсе такога маштабу. Вынік вельмі парадаваў, з улікам таго, што дзеці хварэлі і прапускалі заняткі, яны змаглі годна прадставіць свае творчыя здольнасці, – расказала педагог. – Вельмі важна было паказаць журы вакальныя дадзеныя па максімуму: галасавы дыяпазон, уменне рабіць пераходы з нізкіх нот на высокія, інтаніраванне і іншыя. Для агульнага ўспрыняцця песеннай кампазіцыі іграе важную ролю і ўменне трымацца на сцэне.

Цяпер Ангеліна і Дар’я рыхтуюцца да чарговага міжнароднага конкурсу «Вёска-фэст» – тут яны плануюць выступіць вочна.

Жадаем дзяўчынкам і іх кіраўніку ўдалага скарэння і гэтай вяршыні!






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Герасимович