Пра што пісала «Астравецкая праўда» ў юбілейныя гады: 20 сакавіка

14:39 / 23.03.2021

Першы нумар «Астравецкай праўды» – на той час «Большэвіцкі арганізатар» – выйшаў 29 мая 1941 года. З таго часу – з перапынкам на гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас расфарміравання Астравецкага раёна ў 1962-1965 гады – газета ўвесь час была побач з чытачамі, расказвала навіны, дапамагала вырашаць праблемы, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе.

Прапануем зазір­нуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.

1.jpg


20 сакавіка 1971 года 

Добрай дарогі

– пад такой назвай «раёнка» апуб­лі­кавала падзяку жыхароў вёскі Слабодкі, адрасаваную паштальёну Веры Васі­леў­скай.

Мясцовыя жыхары задаволены работай добразычлівай і ветлівай жанчыны і дзякуюць ёй за добрасумленныя адносіны да службовых абавязкаў.
«Вера заўсёды параіць, якія выпісаць газеты, часопісы, рэгулярна прыносіць пошту», – пішацца ў падзяцы.

19 сакавіка 1981 года 

Вопытная даглядчыца

Генуэфа Тамашаўна Замара не першы год становіцца лепшай працаўніцай калгаса «Шлях Леніна».

Жанчына займаецца адкормам буйной рагатай жывёлы. За калгасніцай замацавана 60 бычкоў. Нават у складаных умовах зімоўкі вопытная даглядчыца дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў: сярэднясутачныя прывагі за 2 месяцы склалі 652 грамы. 

«Гэта больш, чым яна атрымлівала ад сваіх гадаванцаў за мінулы год. Генуэфа Тамашаўна абавязалася давесці сярэднясутачныя прывагі да 700 грамаў», – зазначае аўтар артыкула.

19 сакавіка 1991 года 

Прагаласавалі за саюз

За захаванне СССР як абноўленай федэрацыі раўнапраўных суверэнных рэспублік прагаласавала на рэферэндуме, які прайшоў 17 сакавіка, больш за 90% жыхароў раёна.

Як паведамляў Савет дэпутатаў, у спісы для галасавання было ўключана 22 155 грамадзян, у галасаванні прыняло ўдзел 20 755 чалавек, або 93,7% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы.

21 сакавіка 2001 года 

Рымдзюнскі цэнтр збірае сяброў

Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі адкрылі ў аграгарадку Рымдзюны.

Размова ў артыкуле ішла пра адкрыццё менавіта Дома культуры, паколькі беларускамоўная і літоўскамоўная школы і інтэрнат тут ужо працавалі.
Шматлікія госці, пераразанне чырвонай стужкі, уручэнне сімвалічнага ключа і, вядома ж, падарункі – адкрыццё стала падзеяй не толькі для нашага раёна, але і рэспублікі.

19 сакавіка 2011 года 

Мы чытаем!

Пасвячэнне першакласнікаў у чытачы прайшло ў дзіцячай бібліятэцы.

117 дзяцей з СШ №1 і гімназіі №1, якія ўпершыню наведалі бібліятэку, атрымалі пасведчанні чытача.

Акрамя таго, школьнікаў чакала ціка­вая забаўляльная праграма: дзеці сустрэліся з казачнымі персанажамі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах і вікта­рынах. І канешне ж, кожны выбраў для сябе цікавую кнігу.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор