У акцыі памяці аб спаленых вёсках удзельнічалі астраўчане

08:56 / 18.03.2021

Да рэспубліканскай акцыі ў памяць аб спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны вёсак далучыліся і астраўчане, хоць у пераліку сясцёр Хатыні і няма назваў нашых населеных пунктаў.

4.jpg


Кожны год 22 сакавіка беларусы ўспамінаюць хатынскую трагедыю, а таксама назвы пасёлкаў, вёсачак і мястэчкаў, хутароў, якія згінулі ў полымі вайны.

Акцыю памяці ветэраны працы, моладзь БРСМ, прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын» і проста нераўнадушныя астраўчане правялі каля помніка савецкім воінам і партызанам.

1.jpg


Перад тым як узяцца за граблі і мётлы, школьнікі разам з прадстаўнікамі старэйшых пакаленняў узгадалі гісторыю мірнага насельніцтва нашай краіны, якое загінула страшнай смерцю і стала попелам разам са спаленымі хатамі, у якіх жылі, а старшыня савета ветэранаў Ірына Шляхтун – вяскоўцаў, якім пашчасціла ўратавацца.

2.jpg


– Акцыя да дня памяці ахвяр Хатыні стартавала ў Беларусі, далучылася да яе і Астравеччына, – сказаў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Собалеў. – Нашаму раёну пашанцавала: спаленых фашыстамі вёсак на нашай тэрыторыі няма. Аднак у знак таго, што ведаем пра трагічныя падзеі, паважаем памяць і нашу гісторыю, мы прыбралі тэрыторыю вакол помніка савецкім воінам і партызанам. Вы, нашы дзеці, павінны разумець, што тыя жудасныя дні ніколі не павінны паўтарыцца. Мы будзем памятаць пра нашых продкаў, якія далі нам магчымасць жыць на нашай зямлі мірна, свабодна і шчасліва.

3.jpg


Да акцыі ў гэты дзень далучыліся і вучні. Так, старшакласнікі Гудагайскай сярэдняй школы навялі парадак каля брацкай магілы.

Гудагай2.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович и из архива Гудогайской СШ