Чым займаюцца ў САКу людзі залатога ўзросту

14:23 / 06.03.2021
Пазітыўныя, бадзёрыя і старанныя – менавіта так можна коратка ахарактарызаваць наведвальнікаў спартыўнай групы «Актыўнае даўгалецце», якая ў студзені адкрыта на базе САК «Імпульс».

IMG_1803.jpg

Стварыць гурткі для лю­дзей залатога ўзросту было ініцыятывай рэспубліканскага камітэту спорту і турызму. Гэту ідэю хутка падтрымалі і ажыццявілі ў Астраўцы. І сапраўды, хто сказаў, што займацца здаровым ладам жыцця могуць толькі дзеці і моладзь? Калі перафразіраваць вядомае выказванне, можна смела сцвярджаць: фізічным практы­ка­ванням скараюцца ўсе ўзросты. І група «Актыўнае даўгалецце», у якой цяпер займаецца 14 жанчын,  – таму пацвярджэнне. 

Расказвае трэнер гуртка Валерый Блахін:
– Заняткі праводзім 3 разы на тыдзень – у панядзелак, сераду і пятніцу. Дзякуючы кіраўніцтву сектара спорту і турызму і Астравецкага ФСК можам займацца ў такім цудоўным спартыўным комп­лексе, магчымасці якога стараемся выкарыстаць па максімуму. Дарэчы, заняткі – бясплатныя. 
Спачатку праводзім размінку і выконваем комплекс фізічных практыкаванняў у прасторнай гульнявой зале, затым пераходзім у трэнажорную, дзе пачынаем з найменшай нагрузкі на бегавых дарожках, а затым паступова павялічваем тэмп на іншых трэнажорах, пасля на чарзе гімнастычная зала, у якой у ход ідуць гантэлі, хулахупы, скакалкі і іншы інвентар, а заключным этапам становяцца заняткі ў басейне. У агульным мы займаемся каля 3-х гадзін. Акрамя гэтага, цесна супрацоўнічаем з урачом аддзялення рэабілітацыі Жаннай Волк-Леановіч, якая дапамагае спецыяльнай літаратурай і каштоўнымі парадамі, каб заняткі для наведвальнікаў былі прыемнымі і карыснымі.

IMG_1774.jpg

Гледзячы на ўсмешлівыя і задаволеныя твары гурткоўцаў,  у гэтых словах сумнявацца не даводзіцца. Амаль пасля кожнага практыкавання па патрабаванні трэнера яны мераюць пульс і сочаць за самаадчуваннем. Хоць спрыту, задору і стараннасці жанчын можна толькі па-добраму пазайздросціць – нездарма іх група «Актыўным даўгалеццем» названа. 

IMG_1805.jpg

Расказвае Ірына Тварагаль:
– Наведваю групу з самага пачатку – мне вельмі падабаецца. Трэнер у нас сапраўдны прафесіянал – дзякуючы яму даведалася пра многія карысныя практыкаванні, якія дапамагаюць быць у тонусе. Канешне, гэта не адпачынак, а старанная работа над сабой – бывае і цяжкавата. Але падчас заняткаў у басейне мышцы расслабляюцца і надыходзіць прыемная стомленасць і адначасова пачуццё задавальнення. Карацей кажучы, усім рэкамендую: адчуванні – цудоўныя! 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич