Пра міліцэйскія будні ўспамінае Браніслаў Станулевіч
15:28 / 04.03.2021
– Чым бліжэй быў дэмбель, тым больш разумеў, што адказваю не толькі за сябе, таму з марамі трэба развітвацца, – успамінае Браніслаў Міхайлавіч. – У нас нарадзіўся сын, хацелася быць самастойнымі, мець уласны кут. У выніку пасля таго, як прыйшоў з арміі, мы пераехалі ў літоўскі Кальвяляй, я пайшоў працаваць экспедытарам на торфапрадпрыемства, ад якога нам хутка далі жыллё.
Можна развітацца з марай, але вось ад прызвання ўцячы нельга. Праз некаторы час на адной з сямейных нарад Станулевічы вырашылі, што Браніславу трэба шукаць іншую работу – і мужчына пайшоў у міліцыю.
Калі карэннага жыхара Лошы Станулевіча прымусілі вучыць літоўскую мову, ён яшчэ мірыўся з гэтым, калі ж на ёй загадалі весці ўсю дакументацыю, Браніслаў Міхайлавіч не вытрываў і папрасіў перавесці яго ў Астравецкі аддзел унутраных спраў.
– Перад гэтым я скончыў школу міліцыі ў Каўнасе, – расказвае мужчына. – У Астраўцы пад наглядам старэйшых калег прайшоў стажыроўку, а пасля быў прызначаны ўчастковым інспектарам у Міхалішкі. Там паступова раззнаёміўся з людзьмі, увайшоў у курс спраў. Для адных быў добрым, іншыя маглі і «гумы» атрымаць за п’янкі і хуліганства. Крадзяжоў было шмат. Памятаю, аднойчы свіней у калгасе пакралі, дык мы са старшынёй на матацыкле зладзеяў шукалі, напрасткі праз лес на Малі выехалі – і дагналі. Рознае здаралася, а каб што цікавае расказаць, дык і не ведаю. Скажу адно: ніводнае злачынства ці правапарушэнне без участковага не абыходзілася.
– Людзі яго паважалі, – дапаўняе Ніна Кандрацьеўна. – Часцей за ўсё так і называлі – наш Міхайлавіч. Канешне, не ўсім муж добрым быў, але большасць яго любілі.
Адзінаццаць гадоў прабыў Браніслаў Міхайлавіч у Міхалішках участковым інспектарам, да якога ў апошнія гады дадалася прыстаўка «старшы». Тут ён падрыхтаваў сабе годную змену і адсюль у званні маёра, маючы шматлікія адзнакі і ўзнагароды, пайшоў на адпачынак.
– Прыемна, што супрацоўнікі райаддзела не забываюць: запрашаюць на ўрачыстасці, сходы ветэранаў, дапамагаюць з нарыхтоўкай дроў – за што я вельмі ўдзячны, – дадае ветэран міліцыі. – Дый і праведваюць. Вось і ў снежні начальнік Дзмітрый Місюк з намеснікам Вадзімам Савіцкім і прадстаўніком ветэранаў Уладзімірам Мацкевічам у госці завіталі, падарунак прывезлі. Значыць, і я чагосьці варты.
Агульны стаж службы ў органах унутраных спраў Станулевіча складае 25 гадоў – годная лічба для гонару і прызнання.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.