Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях: якія змяненні чакаюць вадзіцеляў

11:17 / 28.02.2021
З 1 сакавіка ўступаюць у сілу новаўвядзенні ў Кодэкс аб адміністра­­­цый­ных правапарушэннях.

Якія асноўныя змяненні чакаюць вадзіцеляў і ў што ім абыдуцца некаторыя парушэнні, расказаў начальнік аддзялення ДАІ Астравецкага РАУС Уладзімір Александровіч.

– Ці будуць больш жорсткімі меры ў дачыненні да нецвярозых вадзіцеляў?

– Так, да аматараў «пера­куліць» чарачку-другую і сесці за руль абноўленае зака­надаў­ства ўзмацняе меру адказнасці – у залежнасці ад ступені ап’я­нення. Будуць 2 градацыі: да 0,79 праміле ўключна прадугледжвае штраф у памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання на 3 гады, а за 0,8 і больш праміле – пару­шальнік заплаціць 200 базавых велічынь і развітаецца з правамі на 5 гадоў. 

1.jpg


– Што чакае аматараў заліш­не ціснуць на газ?

– Цяпер будуць наступныя градацыі перавышэння хуткасці і меры адказнасці за гэта: 10-20 кіламетраў –  штраф у памеры 1-й базавай велічыні, 20-30 – да 3-х, 30-40 – ад 3-х да 10-ці, а звыш 40 кіламетраў – ад 8-мі да 12-ці. 

– Пра якія яшчэ змяненні варта ведаць у першую чаргу?

– Напрыклад, пра тое, што клаксон трэба выкарыстоў­ваць толькі па назначэнні. На масавых мерапрыемствах за гукавы сігнал аўтамабіля можна пазбавіцца вадзіцельскіх правоў.

За парушэнні, якія вадзіцелі лічаць нязначнымі: праезд на чырвоны колер святлафора, няправільныя манеўры ці праезд скрыжавання і іншыя – у выпадку, калі іх зафіксавалі камеры, таксама давядзецца адказваць.

Наогул, у залежнасці ад характара і ступені шкоды для грамадства адміністрацыйныя правапарушэнні будуць па­дзяляцца на адміністрацыйныя правіны, значныя і грубыя правапарушэнні – адказнасць за іх будзе вызначана з улікам шэрага абставін.

Выконвайце Правілы дарожнага руху, будзьце ўважлівымі і асцярожнымі – і змяненні ў Кодэксе вас не будуць тычыцца.  




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Светлана Фёдорова