Аб роднай мове на працягу тыдня разважалі вучні СШ №1

12:32 / 24.02.2021

Самабытнасць народа, яго нацыянальная адметнасць, характар, этычныя нормы найбольш выразна адлюстроўваюцца ў мове – адной з істотных прыкмет народа.

Прадметны тыдзень «Аб любімай мове», які прайшоў у СШ №1, яшчэ раз нагадаў школьнікам аб важнасці мовы.

1.jpg

Дзеці малявалі плакаты, удзельнічалі ў акцыі «Гавары са мной па-беларуску», пісалі сачыненні пра любоў да Радзімы і роднай мовы і стваралі буктрэйлеры па творчасці Кандрата Крапівы.

Уразіла нашых выхаванцаў віртуальнае знаёмства з зямлячкай Інесай Багдзевіч, яна хоць і настаўнік замежнай мовы, але беларуская для яе заўсёды на першым месцы.

2.jpg

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся дыктантам «Багацце нашай зямлі» – вучні парадавалі добрымі вынікамі.

Дар’я АНДРЫЦО,
настаўнік СШ №1

Текст: Главный администратор