На Астравеччыне ўзгадалі Івана Мележа

11:49 / 24.02.2021

Іван Мележ – адзін з вядомых беларускіх пісьменнікаў, творы якога вывучаюцца ў школе. У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння майстра слова.

Да гэтай знакавай падзеі ў Кямелішкоўскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Вялікі дар нашчадкам», падчас якой бібліятэкар Ніна Шостак пазнаёміла з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка, якія дапамаглі больш дасканала зразумець яго творы.

1.png

Адзначылі юбілей класіка беларускай літаратуры і ў Альхоўскай бібліятэцы. Вечар-партрэт «Пясняр Палесся» сабраў людзей залатога ўзросту.

Узгадалі юбіляра і ў дзіцячай бібліятэцы – тут прайшло мерапрыемства для дзяцей і моладзі, а таксама працавала кніжная выстава «Дарога ў вялікае жыццё».

2.jpg

У Рытанскай бібліятэцы зладзілі літаратурны вечар «А на зямлі яго не згасне след». Бібліятэкар Ганна Якубцэвіч расказала юным чытачам пра жыццё знакамітага беларускага пісьменніка, пазнаёміла з яго творчай спадчынай, якую складаюць навэлы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзеннікі, п’есы, раманы.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
Астравецкая раённая бібліятэка

Текст: Главный администратор