Святочная праграма да Дня абаронцаў Айчыны сабрала прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва раёна ў сярэдняй школе №3 (дапоўнена)

12:21 / 24.02.2021

Галоўнымі гасцямі, вядома ж, сталі мужчыны – прадстаўнікі розных грамадзянскіх і ваенных прафесій.

Госці свята.jpg

Госці свята


Віноўнікаў урачыстасці віталі старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук і камандзір 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка Алег Слайкоўскі. Асобныя мужчыны былі адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі.

Узнагароды абаронцам Айчыны ад Астравецкага раённага выканаўчага камітэта ўручыў яго старшыня Ігар Шалудзін. Ганаровую грамату райвыканкама атрымаў начальнік пагранзаставы «Астравецкая»  Дзмітрый Пугач, Падзячныя лісты старшыні райвыканкама – начальнік паста сувязі пагранкамендатуры «Гудагай» в/ч 2044 Аляксандр Бугай, кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю «Гудагай-1» в/ч 2044 Ігар Бобрык,  начальнік штаба в/ч 7434 Дзмітрый Лычкоўскі, памочнік начальніка кватэрна-эксплуатацыйнай службы в/ч 7434 Аляксандр Сайкоўскі, начальнік клуба в/ч 7434 Дзмітрый Самсон, начальнік аддзялення ўпраўлення 1-й зенітнай ракетнай батарэі 1146-га зенітнага ракетнага палка Анатоль Чарнаушка.

– Гэтае свята, як і дзесягоддзі таму, асацыіруецца ў першую чаргу з мужнасцю і стойкасцю характара, сілай духу і вернасцю Айчыне. Яно  увасабленне ратнай доблесці нашага народа, пераемнасці пакаленняў і самаадданага служэння Радзіме, – падкрэсліў камандзір 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка Алег Слайкоўскі, дадаўшы: – Нашай часці даслалі шмат віншаванняў, была сярод якіх і самаробная паштоўка ад выхаванцаў Варнянскага дзіцячага сацыяльнага прытулку – гэта дарагога каштуе і яна з’яўляецца лепшым доказам таму, што армія і народ адзіныя.  

 

Падзячнае пісьмо старшыні ўручае Аляксандру Бугаю Ігар Шалудзін.jpg

Падзячнае пісьмо старшыні ўручае Аляксандру Бугаю Ігар Шалудзін


Алег Слайкоўскі.jpg

Алег Слайкоўскі


– Вы – увасабленне моцы і сілы нашай суверэннай дзяржавы, паважаныя абаронцы Айчыны! Гэта свята адважных і мужных людзей. Міру і радасці вам, згоды, дабрабыту, паспяховай службы салдатам і афіцэрам, – павіншавала прысутных мужчын Ірына Тальчук.

З творчымі падарункамі – песнямі, гумарэскамі, і танцамі – выступілі маленькія і дарослыя артысты Астравеччыны.

З інструментальным нумарам выступае Улад Сапега.jpg

З інструментальным нумарам выступае Улад Сапега


Гумарэска ад работнікаў аддзела культуры.jpg

Гумарэска ад работнікаў аддзела культуры


Спявае Надзея Вайцяховіч.jpg

Спявае Надзея Вайцяховіч






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Рита Дремо