Пленум моладзі прайшоў у Астраўцы

10:57 / 19.02.2021

Падвядзенне вынікаў работы за мінулы год, абмеркаванне рэалізаваных ініцыятыў, планы і перспектывы на будучыню, узнагароды актывістаў – у Астраўцы прайшоў ХVIII пленум раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

7.jpg


Сакратароў пярвічак і гасцей мерапрыемства прывітаў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Собалеў.

– Сімвалічна, что сённяшні пленум мы праводзім пасля такой значнай палітычнай падзеі, як VI Усебеларускі народны сход, дэлегатам якога была і першы сакратар Астравецкай маладзёжнай арганізацыі Віялета Алексеявец, – адзначыў Сяргей Мікалаевіч. – Падчас выступлення Прэзідэнт неаднойчы звяртаў увагу на дзейнасць і інтарэсы маладога пакалення, бо менавіта ад вас, моладзі, залежыць развіццё краіны. Будучыню Радзімы ствараць маладым – гэты дэвіз актуальны заўсёды.

2.jpg


Пра найбольш значныя мерапрыемствы, удзел у абласных і рэспубліканскіх праектах, дабрачынных акцыях, адзнаках і перамогах Астравецкай раённай арганізацыі ГА БРСМ расказала яе лідар Віялета Алексеявец. Звярнула першы сакратар увагу і на праблемныя моманты: далёка не ўсе прадстаўнікі маладога пакалення падтрымліваюць ініцыятывы райкама і значыць, ёсць над чым працаваць далей.

3.jpg



Лічба: Астравецкая раённая арганізацыя ГА БРСМ налічвае 49 пярвічак, у якіх 1 129 чалавек – і гэта 20% ад агульнай колькасці моладзі Астравеччыны. 


Пярвічка ГА БРСМ сярэдняй школы №3 створана ў лістападзе 2019 года, але за гэты кароткі час яе актывісты паспелі зрабіць нямала карысных спраў, паўдзельнічаць у шматлікіх мерапрыемствах – гэта прадэманстравала з дапамогай відэа сакратар Вераніка Трубкіна.

5.jpg


Ініцыятыўна і актыўна прымаюць удзел у грамадскім жыцці раёна і маладыя людзі з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Іх лідар Аляксандр Сачак расказаў пра найбольш цікавыя акцыі, падкрэсліўшы, што ўсе яны накіраваны на прапаганду бяспекі.

6.jpg


– Я ганаруся тым, што па выніках работы ў мінулым годзе наш райкампрызналі лепшым у вобласці, – сказаў напрыканцы пленума намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – Жадаю вам і ў далейшым заставацца адзінай сілай, якая рухаецца ў адным напрамку і можа дасягнуць значных вынікаў. У вашых руках знаходзіцца будучыня нашага грамадства. Любіце і ганарыцеся нашай краінай!

4.jpg


Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч адзначыла цеснае і плённае супрацоўніцтва з райкамам моладзі і ўручыла Падзячны ліст Віялеце Алексеявец.

1.jpg


Маладзёжная арганізацыі таксама не абышла ўвагай актывістаў: Падзячны ліст абласнога камітэта ГА БРСМ атрымала Вераніка Трубкіна, а райкама ГА БРСМ – Жанна Лаўрэцкая, Кацярына Сідаровіч, Юлія Бруйко, Аксана Дарошкіна, Мілана Нінард, Людміла Лаздоўская, Яраслава Ладзейшчыкава, Марына Мацкевіч і Аляксандр Сачак.

8.jpg

9.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич