«Ветразь» аб’яднаў юных аматараў чытання
Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Ветразь» весела і з карысцю бавяць час у дзіцячай бібліятэцы.
Хлопчыкі і дзяўчынкі збіраюцца тут раз у месяц, каб падзяліцца ўражаннямі ад прачытаных кніг і паўдзельнічаць у цікавых мерапрымствах, якія ладзяць для іх бібліятэкары.
Нядаўна юныя аматары чытання сабраліся на пасяджэнне аматарскага аб’яднання, якое прайшло пад дэвізам «Мы – сябры бібліятэкі». Праз гульню новыя наведвальнікі пазнаёміліся з пастаяннымі членамі клуба.
Таксама дзеці ўспомнілі дэвіз і эмблему аб’яднання – ветразь, якая сімвалізуе творчасць, мары і новыя дасягненні.
Удзельнікі клуба падвялі вынікі ўдзелу ў жыцці бібліятэкі за мінулы год і абмеркавалі, якія мерапрыемствы хацелася б правесці сёлета.
Ганна КЕРЭЛЬ,
бібліятэкар Астравецкай дзіцячай бібліятэкі