Міністр інфармацыі наведаў Астравецкі раён і сустрэўся з журналістамі (дапоўнена)
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі сустрэўся з калектывам астравецкай «раёнкі».
Як працуе беларуская журналістыка, асабліва рэгіянальная, чым адрозніваецца газета сённяшняя ад той, якую чытачы трымалі ў руках яшчэ некалькі гадоў назад, якім выданне павінна быць і ў якім накірунку будзе рухацца ў новых рэаліях – пра гэта і не толькі выказаў меркаванне Ігар Уладзіміравіч.
Напачатку сустрэчы міністр інфармацыі пазнаёміўся з журналістамі і накірункамі іх дзейнасці, а затым за круглым сталом яны абмеркавалі пытанні прафесійных навыкаў журналістаў і развіццё рэгіянальных газеты і тэлебачання, фінансавання дзяржаўных СМІ, правядзенне прафесійных конкурсаў сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі.
Увага рэгіёнам
– З супрацоўнікамі рэгіянальных газет я сустракаюся амаль кожны тыдзень, мне важна зразумець, як і чым вы жывеце, – адзначыў міністр. – Сёння памяркоўная журналістыка дзяржаўных СМІ, якая грунтавалася на ўнутранай самацэнзуры журналістаў, мяняецца, становіцца больш актыўнай, смелай і хуткай. Гэтага патрабуе час.
На думку Ігара Луцкага, асаблівай увагі заслугоўвае рэгіянальная прэса, якая павінна стаць кропкай росту інфармацыйнага поля краіны. Менавіта ў рэгіёнах, на якія ўскладаюцца вялікія надзеі, неабходна выхоўваць кадры, якія потым змогуць заняць годнае месца на рэспубліканскім узроўні.
– Агульны тыраж рэгіянальнай прэсы дастаткова высокі. На такім жа ўзроўні мы ацэньваем і яе ўплыў на грамадства. Таму ў перыяд трансфармацыі інфармацыйнага поля трэба прадумаць, як яна будзе развівацца, пераходзіць у так званае digital-асяроддзе. Рэгіянальнай прэсе неабходна захаваць аўдыторыю, якая цікавіцца друкаванымі сродкамі інфармацыі і праз сучасныя тэхналогіі развівацца ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.
Пра адзінства
Грамадзянская пазіцыя журналістаў, якія працуюць у дзяржаўных СМІ, павінна быць дакладнай і адназначнай, упэўнены Ігар Луцкі.
– Наша з вамі задача – захаваць баланс паміж пакаленнямі, людзьмі з рознымі поглядамі, рознага веравызнання, – адзначыў ён. – Год народнага адзінства аб’яўлены менавіта для таго, каб грамадства зразумела, што ў нас ёсць краіна і незалежнасць. Шанс, які быў дадзены невялічкаму куточку нашай зямлі, трэба выкарыстоўваць. Пакуль мы ёсць як беларусы, пакуль у нас ёсць суверэнітэт – і гэта павінна застацца ў нас і ў нашых дзяцей. І ў першую чаргу на месцах, у рэгіёнах, людзі павінны зразумець, што ў нас агульныя мэты і агульныя задачы.
Сёння раённая рэдакцыя аб’ядноўвае газету «Астравецкая праўда», радыё «Гарадок», тэлепраграмму «ТВА. ТВой Астравец», працуе сайт, які інтэграваны ў сацыяльныя сеткі. І таму яшчэ адным накірункам, які цікавіў міністра інфармацыі, стала развіццё рэгіянальных тэлепраграм. Ігар Луцкі наведаў астравецкую студыю, дзе разам з супрацоўнікамі тэлепраграмы абмеркаваў пытанні яе развіцця.
У рамках візіта ў Астравецкі раён міністр інфармацыі Ігар Луцкі сустрэўся з супрацоўнікамі інфармацыйнага і вучэбна-трэніровачнага цэнтраў Беларускай АЭС, наведаў Гервяцкі касцёл святой Тройцы.
У планах міністра інфармацыі прадоўжыць знаёмства з работай іншых раённых газет.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.