В фермерском хозяйстве «Островецкое» погибла часть птицы

14:56 / 20.01.2021

Першы месяц новага года прынёс непрыемныя сюрпрызы для раённай птушкагадоўлі. У фермерскай гаспадарцы «Астравецкая», якая спецыялізуецца на вытворчасці індычыны, загінула значная частка пагалоўя птушак.


Папярэдняя прычына – атручванне соллю. Па словах першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольгі Умрыхінай, вынікі лабараторнага даследвання ўзораў загінулых птушак і кармоў, якое праводзіла Смаргонская міжраённая ветэрынарная лабараторыя, паказалі перавышэнне ўтрымання солі. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны падматэрыял для далейшага даследвання адпраўлены ў сталічную лабараторыю. 

Як патлумачыла дырэктар Астравецкай райветстанцыі Наталля Назарава, у гаспадарцы «Астравецкая» набывалі сертыфікаваныя кампаненты, а камбікорм рыхтаваўся на прадпрыемстве. На якім этапе адбыўся збой ці партыя прывезеных кампанентаў камбікорму ўжо ўтрымлівала перавышаючую норму колькасці солі, давядзецца высветліць.

«Астравецкая праўда» будзе сачыць за сітуацыяй.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: