У Гервятах – новы пробашч

09:17 / 14.01.2021
1123

Пробашчам парафіі Свяцейшай Тройцы ў Гервятах прызначаны ксёндз Дзмітрый Леўчык.

1.jpg

На гэтай пасадзе святар змяніў ксяндза Эліяса Маркаўскаса, які скончыў душпастырства ў Гродзенскай дыяцэзіі і вярнуўся на працу ў Вільнюскую архідыяцэзію (Літва).

Урачыстыя ўводзіны новага пробашча адбудуцца ў нядзелю, 17 студзеня, у 12.00 у гервяцкім касцёле Святой Тройцы.


Біяграфічная даведка

Ксёндз Дзмітрый Леўчык з парафіі Святога Міхала арханёла ў Навагрудку. У 2014 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Скончыў Гродзенскую духоўную семінарыю, з’яўляецца дактарантам інстытута біблейскіх навук Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта святога Яна Паўла ІІ.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: catholic.by
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений