Лядовая пляцоўка будуецца ў Астраўцы
У Астраўцы пачалося будаўніцтва крытай лядовай пляцоўкі.
Земляныя работы развернуты ў 2-м мікрараёне за магазінам «Санта».
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко, будынак лядовай пляцоўкі будзе 2-павярховы з галоўным уваходам з боку вуліцы Кастрычніцкай.
У аснове планіроўкі пляцоўкі пакладзены прынцып раздзялення патокаў гледачоў і спартсменаў.
На 1-м паверсе пляцоўкі будзе 6 раздзявалак на 25 месцаў, трыбуны на 300 гледачоў, прадугледжаны месцы для інвалідаў-калясачнікаў.
На 2-м паверсе запраектавана трэнажорная зала з 2-мя раздзявалкамі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.