Як астраўчане Новы год сустракалі (+відэа)
Сярод жадаючых сустрэць новы 2021 год пад гарадской прыгажуняй ёлкай можна было заўважыць астраўчан любога ўзросту – дзяцей, моладзь і людзей старэйшага ўзросту. Гэта была ноч, якая аб’яднала ўсіх жаданнем верыць у цуды, надзеямі і святочным настроем.
Разам с Дзедам Марозам і Снягуркай астраўчане вадзілі карагоды, пісалі навагоднія лісты-пажаданні, абдымалі ёлку, знаёміліся, спявалі і атрымлівалі салодкія падарункі.
Пачатак навагодняй дыскатэцы пад адкрытым небам паклаў сімвалічны “салют” з хлапушак.
Доўга астраўчане не адпускалі Дзядулю Мароза і Снягурку – калі яшчэ будзе магчымасць зрабіць сэлфі з сімваламі Новага года.
Не пуставаў і царскі трон, устаноўлены пад ёлкай, – з жадаючых сфатаграфавацца на ім увесь час стаяла чарга.
…У мінулыя гады сустрэць Новы год пад гарадской прыгажуняй, здаецца, збіралася больш людзей. Аднак у час напружанай эпідэмічнай абстаноўкі, пра якую раз-пораз нагадваў Дзед Мароз, свята сустрэчы 2021-га атрымалася вясёлым і насычаным пазітывам і свежым паветрам.
Вольга ХАЦЯНОВІЧ,
фота аўтара.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.