Падведзены вынікі конкурсу «Ідзе бычок»

10:07 / 03.01.2021
598
Самым шматлікім стаў конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на лепшае ёлачнае ўпрыгожанне, прысвечанае сімвалу надыходзячага года. Юныя і дарослыя майстры прадставілі  ажно 167 работ!

Нагадаю, што работы прымаліся ў намінацыях «Ёлачная цацка» і «Гірлянда» і абавязкова павінны былі ўтрымліваць у сабе сімвал надыходзячага па ўсходнім календары года – быка.  

Удзельнікі прадэманстравалі шмат цікавых ідэй і тэхнік іх увасаблення: пап’е-машэ, роспіс, аплікацыя, разьба, вышыўка, батык, лепка, вязанне, выкарыстаўшы для сваіх задумак паперу, кардон, тканіну, фетр, фааміран, вату, ніткі, фанеру, дрэва, шышкі, саломку, семкі, зярняты, бісер, другасную сыравіну…  Журы, якое складалася з работнікаў рэдакцыі, цэнтра творчасці і райкама БРСМ, было неверагодна цяжка! 

12.jpg


Урэшце вызначана 18 пераможцаў – і не ў 2-х, а ў 3-х намінацыях.

Ёлачныя цацкі

У гэтай намінацыі на пе­ра­­могу прэтэндаваў 121 удзель­нік. Перавагу адда­валі тым цацкам, якія змогуць вытрымаць галінкі ёлкі – некаторыя бычкі былі вельмі «пад­гада­ванымі» і з-за сваёй вагі тра­пілі ў асобную намі­на­цыю «Падзелка». 

Найбольш балаў набралі ажурны ніткавы шар з падсветкай астраўчан Надзеі і Кірыла Шчулепнікавых і  бісерная цацка Паліны Урбановіч з Гервят – у іх 1-е месца. 

Сямя Шчулепнікавых яс 4.jpg

Цацка Надзеі і Кірыла Шчулепнікавых


Урбановіч Паліна Гервяцкая СШ.jpg

Цацка Паліны Урбановіч



Фанерны бычок, упрыгожаны кававымі зярнятамі і гарбузовымі семачкамі, аст­раў­чанкі Кацярыны Бан­дар­чук і расфарбаваныя ме­дальёны з салёнага цеста Макара і Маргарыты Волкавых з хутара Барынава занялі 2-е месца. 

Бандарчук Кацярына СШ 3.jpg

Цацка Кацярыны Бандарчук


Сямя Волкавых х. Барынава.jpg

Цацка Макара і Маргарыты Волкавых


Трэцяе падзялілі астраўчане Аліса Кулікова, якая, бачна, з дапамогай бацькоў, распісала акрылам ёлачны шарык, Павел Януль з фетравай мяккай цацкай і ашмянка Дар’я Шпіронак – дзяўчынка зрабіла сімвал 2021 года ў тэхніцы пап'е-машэ.

Цацка Куліковай Алісы.jpg

Цацка Алісы Кулікавай


Януль Павел.jpg

Цацка Паўла Януля


Шпіронак Даря г. Ашмяны.jpg

Цацка Дар'і Шпіронак



У прызёры конкурсу прэ­тэндавалі цацкі Арыны Мароз, Беаты Кумішчы, Аляксандры Саладухі, сям’і Бернюкевіч, Рамана Палонскага, Аляксея Чуйко, Аляксея Кежуна, Вольгі Доўнар, Вікторыі Аліхвер, Люцыі Мацкевіч, Сафіі Багдзюн, Анастасіі Клепусевіч, Анастасіі Субач, Сафіі Драгун, сям’і Шпургіс, Яна Ляховіча, сям’і Якавец, Максіма Іванова, Паліны Якубцэвіч, Марка Зоркі, Паліны Тарашкевіч, Дар’і Іваніцкай, Дарыка Кручынскага.

Гірлянды

У гэтай намінацыі прадстаўлена 14 работ – дарэчы, у адрозненне ад цацак, аднолькавых ідэй выканання тут не было. 

Першае месца занялі астраўчанка Арына Мароз з гірляндай з шарыкаў і фааміранавых цацак, змешчанай у каркасную ёлачку, і Ксенія Мароз  з Гудагая, якая дэкарыравала ёлачныя пацеркі мяккімі фетравымі цацкамі. 

Мароз Арына ДЦРД пераможца.jpg

Гірлянда Арыны Мароз


Мароз Ксения.jpg

Гірлянда Ксеніі Мароз



На 2-м месцы фааміранавая фантазія астраўчанкі Кіры Таразевіч і гудагайскі творчы дуэт у складзе Паліны Вянгроўскай і Алесі Паршутовіч – яны зрабілі медальёны ў тэхніцы батык (роспіс па тканіне), якія падсвяцілі агеньчыкамі. 

Таразевич Кира.jpg

Гірлянда Кіры Таразевіч


Вянгроўская Паліна Паршутовіч Алеся ЦТДіМ.jpg

Гірлянда Паліны Вянгроўскай і Алесі Паршутовіч


Фааміранавая гірлянда Караліны Заянчкоўскай з Рытані, якая замест Санта Клауса ў сані, запрэжаныя аленьмі, пасадзіла быка, і вязанае ўпрыгожанне з навагоднімі сім­валамі Дзмітрыя Высоцкага з Гудагая апынуліся на 3-м месцы.

Заянчкоўская Караліна Рытанскі НПК.jpg

Гірлянда Караліны Заянчкоўскай


Высоцкі Дзмітрый Гудагайская СШ.jpg

Гірлянда Дзмітрыя Высоцкага


У прызёры прэтэндавалі работы сям’і Баерсям’і БучынскіхДамінікі ХолікавайГанны ШушаравайЛарыяна Янкоўскагакалектыва Альхоўскай школы.

Падзелкі

Такой намінацыі ў конкурсе арганізатары не аб’яўлялі. Аднак работы нам неслі – і мы іх прымалі, так у рэдакцыі з’явіліся ажно 32 падзелкі: падвескі, вяночкі, мяккія цацкі, кампазіцыі. Як было пакінуць па-за ўвагай, а тым больш не ацаніць гэту творчасць – сумленне не дазволіла! У гэтай намінацыі перамогу святкавалі выключна астраўчане.  

Больш за ўсіх «лайкаў» журы набрала кампазіцыя ў ажурным шары з нітак Дзяніса Грынкевіча – 1-е месца. Вязаны бычок, які ўпрыгожвае кветкамі вяночак, Эльдара Нехарошых і мяккая цацка сям’і Рамана Іваніцкага занялі 2-е месца. На 3-м – прыгожая парачка Платона Градушы і падзелка Варвары Ігнатовіч.

Грынкевіч Дзяніс я с 2.jpg

Падзелка Дзяніса Грынкевіча


Нехарошых Эльдар я с 3.jpg

Падзелка Эльдара Нехарошых


Сямя Іваніцкага Рамана.jpg

Падзелка сям’і Рамана Іваніцкага


Градуша Платон я с 2.jpg

Падзелка Платона Градушы


Ігнатовіч Варвара СШ 1.jpg

Падзелка Варвары Ігнатовіч


У прызёры прэтэндавалі работы Валерыі ДрыкЯўгеніі Некарыснавай, Дзяніса ВысоцкагаУладзіслава Саткевіча і Вікторыі Глаўдзель, Глеба Ражкосям’і Жукоўскіх, сям’і Масейка, Нестара Млынскага і Мікіты Стаціны.


Вялікі дзякуй усім удзельнікам, за падораную эстэтычную асалоду і святочную атмасферу. Некаторыя цацкі ўпрыгожылі рэдакцыйную ёлку – іх вы можаце ўбачыць, завітаўшы да нас. Пераважная ж большасць работ экспануецца на выставе ў Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений