“Астравецкая праўда” стала адной з лепшых газет Гродзеншчыны
08:13 / 18.12.2020
Днямі падвялі вынікі абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў Гродзенскай вобласці.
Члены журы адзначылі працу астраўчан і прысудзілі нашай газеце 2 месца. Дыпломам за 1 месца ўзнагароджана карэспандэнт «раёнкі» Ніна Рыбік – яна прызнана лепшым журналістам Гродзеншчыны.
Акрамя таго, рэдакцыя газеты адзначана дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей і спецыяльным прызам за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.