Зноў адкрыўся “Родны кут”

10:50 / 17.12.2020

Магазін “Родны кут”, які раней астраўчане ведалі як “Цэнтральны”, зноў адкрыўся.

IMG_8566.jpg

І гэта, думаецца, узрадуе яго пастаянных кліентаў.

Як паведаміла дырэктар Астравецкага філіяла Гродзенскага абласпажыўтаварыства Марыя Масойць, у магазін па вуліцы Ленінскай, які прыйшлося закрыць, таму што не хапала прадаўцоў, набралася новая брыгада. Акрамя таго, быў праведзены рамонт гандлёвай залы. Плануецца, што рознічны таваразварот цэнтральнага “Роднага кута” складзе да 100 тысяч рублёў у месяц.

Да слова, у бліжэйшы час адкрыецца і “Родны кут” на вуліцы Валадарскага.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Светлана Фёдорова