Моладзь віншуе з Новым годам

08:17 / 16.12.2020

Райкам ГА БРСМ працягвае ствараць святочную атмасферу – нядаўна падвялі вынікі конкурсу відэавіншаванняў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.

1.jpg

Удзельнікі праявілі сябе сапраўднымі фантазёрамі і даслалі разнастайныя варыянты відэапаштовак. Найлепшай журы прызнала сумесную работу маладзёжных пярвічак з гімназіі №1 і СШ №2

На 2-м месцы – ролік СШ №3, а на 3-м – віншаванне ад актывістаў Варнянскага НПК. Юных сцэнарыстаў і рэжысёраў чакаюць падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Дарэчы, паглядзець відэавіншаванні можна ў суполцы райкама ГА БРСМ “Моладзь Астравеччыны” ў “ВКантакце”

Текст: