Детская новогодняя программа островчан признана лучшей в области

14:01 / 12.12.2020
Чарговую перамогу святкавалі педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – іх відэапраграма прызнана лепшай у абласным аглядзе-конкурсе Дзедаў Марозаў і Снягурачак «Ёлка-фэст 2020».

– Падзяліцца ідэямі правядзення свята арганізатары прапанавалі яшчэ ў кастрычніку, – гаворыць намеснік дырэктара цэнтра творчасці Вольга Сцефановіч. – А паколькі да Новага года мы заўсёды рыхтуемся загадзя, то заставалася толькі адзняць ролік. 

Астраўчане прапанавалі рас­пра­цоўку з гаворачай назвай «Бяспечны Новы год», дзе Дзед Мароз зменіць шубу на касцюм выра­тавальніка, дзеці разам са Снягуркай успомняць правілы бяспекі і разгадаюць каварныя хітрыкі злой чараўніцы Падпальшчыцы.

1.jpg

Такое незвычайнае рашэнне прыдумалі  педагогі-арга­ніза­тары цэнтра творчасці Дзія­на Юцкевіч і Святлана Лета і інспектар  раён­нага аддзела па надзвычайных сітуа­цыях Аляк­сандр Сачак. І ў намінацыі «Лепшая навагодняя сюжэтна-гульнявая праграма» заня­лі 1 месца. 

Цяпер відэазапіс праграмы ўдзельнічае ў рэс­публіканскім этапе конкусу. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: из архива ЦТДиМ