Проект БРСМ «Память потомков»: ветеран войны Бронислав Муха

09:27 / 13.12.2020

Ураджэнец Піншчыны стаў у анлайн-строй челенджа #Беларусьпомніць.

Прадзед вучаніцы СШ №1 г. Астраўца Анастасіі Шыманскай ваяваў у 669-м стралковым Кобрынскім Чырвонасцяжным ордэна Суворава палку 212-й Крычаўскай Чырвонасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі 61-й арміі.

– Ведаю, што прадзядуля нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Шашкі Ганцавіцкага раёна, – расказвае дзяўчынка. – У Вялікую Айчынную вайну гэтыя тэрыторыі былі пад  нямецка-фашысцкай акупацыяй. Калі савецкія войскі іх вызвалілі ад захопнікаў, пачалі забіраць на вайну  мясцовых жыхароў.  Ва ўліковай картцы прадзеда напісана, што ў Чырвоную армію ён пры­званы Ганцавіцкім райваенкаматам у ліпені 1944-га. 

1.jpg

На фронт Браніслаў Бра­ні­сла­вавіч Муха трапіў у студзені 1945 года – і амаль адразу атрымаў раненне, на шчасце, лёгкае. Яшчэ раз вораг пакіне на ім «засечку» ў сакавіку – падчас баёў за горад Альтдам у прускай Памераніі. 

У лютым  салдаты 61-й арміі ў складзе 1-га Беларускага фронту распачалі барацьбу за Альтдамскі плацдарм  на ўс­ход­нім беразе Одэра. Гэта тэрыторыя мела стратэгічнае значэнне: плацдарм прыкрываў падыходы да Штэціна (цяпер – польскі Шчэцін), а ў раёне Альтдама выпускалі самалёты, авіяматоры і тарпеды для нямецкай арміі. Раніцай  20 сакавіка горад Альтдам быў узяты Чырвонай арміяй – а вечарам у гонар гэтай падзеі ў Маскве прагучалі салюты.

3.jpg

За здзейснены падчас Усход­не-Памеранскай аперацыі подзвіг  франтавіку Муху ўру­чылі ме­даль «За адвагу». Дакумент аб узна­гароджанні сведчыць, што стралок 2-га страл­ковага батальёна Бра­ні­слаў Браніслававіч Муха 13 сака­віка 1945 года ў баі за горад Альтдам з супрацьтанкавага ружжа знішчыў станковы кулямёт праціўніка разам з разлікам.

2.jpg

– Пасля вайны  прадзядуля вярнуўся ў родную вёску. Пра­цаваў у калгасе конюхам. Памёр у 1995 годзе, – дзеліцца ўнучка франтавіка. 


У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаны фотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ru і дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: