Ветеран войны Григорий Михайлов живёт в памяти родных

10:01 / 12.12.2020

Яшчэ адзін ветэран у анлайн-страі челенджа #Беларусьпомніць.

Дзед астраўчанкі Аляксандры Працуты Рыгор Пятровіч Міхайлаў адправіўся на фронт з арміі, куды быў прызваны на тэрміновую службу.

2.jpg

Ветэран нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Кітова Апочацкага раёна Пскоўскай вобласці.

– Акрамя яго ў сям’і было пяцёра дзяцей. Дзед, скон­чыўшы 6 кла­саў, пай­шоў працаваць падатковым агентам у сельсавет. Там ён пазнаёміўся з будучай жонкай, – расказвае Аляксанд­ра Працута.

1.jpg

А ў верасні 1939 года 20-гадовага юнака прызвалі на тэр­міновую службу. Ён трапіў у Сібір, у стралковы полк. Там, акрамя службы, займаўся камсамольскай работай. 

З арміі хлопец разам з са­слу­жыўцамі адправіўся на вайну.  

– Дзядуля пры­гад­ваў, што вестка пра пачатак вайны яго нібы маланкай працяла. Полк спешна на­­кі­ра­ваўся ў Беларусь. Тут салдаты пры­нялі баявое хры­­шчэнне, – рас­казвае ўнуч­ка ветэрана. – Але змагаўся з аку­­­пантамі наш Рыгор Пятровіч ня­доўга – падчас бамбёжкі яго кан­тузіла і засыпала зямлёй. Ка­лі яго знайшлі гітлераўцы, ён не чуў і не мог гаварыць.

У цэнтральным архіве расій­скага Падольска ёсць датаваны 15 мая 1945 года дакумент, які сведчыць, што ў 1941-м камсамолец малодшы сяржант Мі­хай­лаў у Смаленску трапіў у па­лон. У няволі прабыў 3 гады 8 месяцаў.

5.jpg

– Быў у некалькіх лагерах ваен­­напалонных – спачатку ў Бе­­ларусі, а потым – за мяжой. Наз­вы і месцы, дзе яго ўт­рым­лівалі, мы не ведаем. З чэхаславацкага лагера дзядулю разам з іншымі вызвалілі партызаны ў маі 45-га – былыя вязні папоўнілі іх рады.  – тлума­чыць Аляксандра. – У тым жа месяцы Рыгор прызваны ў 196-ы запасны стралковы полк. У чэрвені служыў у чэхаславацкіх летніх лагерах леса Врабска. Потым – памочнікам наводчыка, навод­чы­кам у 50-м гвардзейскім стралковым палку. Атрымаў званне сяржанта. 7 ліпеня 1946 года звольнены ў запас.

Калі родзічы даведаліся, што іх Рыгор жывы, пачалася пе­ра­піска. У адным з такіх лістоў яго маленькая стрыеч­ная пля­менніца напісала: «Дзядзя Грыша, прыязджай хутчэй і прывязі мне сшыткі і алоўкі». З таго дня прайшло шмат часу, той маленькай дзяў­чынцы ўжо за 80, а яна і цяпер часта ўзгадвае, як дзядзька прывёз ёй жаданы падарунак.

Працуты Данііл і Дзмітрый з партрэтамі прадзедаў.jpg

Данііл і Дзмітрый Працуты з партрэтамі прадзедаў


– З вайны вярнуўся і дзядулеў брат – Ягор, двое загінулі – старэй­шы Мікалай і малодшы Аляк­­­сандр, – гаворыць унучка ветэрана. 

Родныя захоўваюць дзён­нік Ры­гора Пят­ро­віча, які расказ­вае пра яго ваеннае жыццё, у тым ліку і праз вершы, напісаныя да родных і каханай дзяўчыны. Там пералічаны населеныя пунк­ты, праз якія праходзіў Мі­хай­лаў: «Канск, Красноярск, Ир­кутск, <…> Тамбов, Курск, Орёл,<…> Брянск, <…> Минск, д. Мачуличи, Красное, Мла­дещино, Вильно, Гродно,<…> Варшава…».

4.jpg

Вярнуўшыся ў родныя мясці­ны, Міхайлаў ажаніўся з каханай Марусяй, якая чакала яго з вайны. У іх нарадзілася чацвёра дзяцей.

– Спярша працаваў у сельсавеце, потым – старшынёй калгаса, пасля аб’яднання калга­саў – брыгадзірам, загадчыкам склада. Дзядуля быў добрым сем’янінам і гаспадаром, адказным работнікам – у яго шмат працоўных узнагарод, неаднойчы атрымліваў знакі «Ударнік пяцігодкі», «Пераможца сацыя­лістычнага спаборніцтва», – расказвае Аляксандра Працута. – З баявых – медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, знак «Выдатны кулямётчык».

3.jpg

Рыгор Пятровіч Міхайлаў пражыў 80 гадоў.


У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаныфотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ruі дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: