Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрыецца ў Астраўцы 18 снежня

15:21 / 08.12.2020

У Астраўцы 18 снежня адкрыецца рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Пра фармат і асаблівасці яе работы расказала намеснік дырэктара па асноўнай рабоце Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Лаліта Хамкова:

– Галоўны чараўнік будзе прымаць маленькіх гасцей да праваслаўнага Ражаства па выхадных днях – у суботу і нядзелю – з 15.00 да 16.00. Рэзідэнцыя размесціцца ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці па адрасе: г. Астравец, вул. Карла Маркса, 39.


З-за эпідэмічнай сітуацыі традыцыйны фармат, калі на сустрэчу з Дзедам Марозам збіралася шмат дзетак, сёлета змяніўся: плануецца наведванне белабародага чараўніка невялікімі групамі па 10-15 чалавек. Кошт білета складае 5 рублёў.

Галоўны персанаж – сімвал надыходзячага года – Белы металічны Бык з іншымі чароўнымі героямі падораць дзецям сапраўдную казку. На свяце гасцей чакае фотазона, сувеніры, выстава дзіцячых малюнкаў і многае іншае.

Галоўнай асаблівасцю ўрачыстасці стане «Навагодняя пошта»: кожны зможа напісаць ліст Дзеду Марозу – і з ўпэўненасцю чакаць ажыццяўлення жадання ў Новым 2021 годзе.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: из архива «АП»