У конкурсе «Калядная зорка» астраўчане традыцыйна ў ліку лепшых

12:04 / 08.12.2020
Выхаванцы Цэнтра твор­часці дзяцей і мола­дзі сталі пера­можцамі аб­лас­нога этапу рэспуб­ліканскай выставы-конкурса «Калядная зорка».

Творчасць астравецкіх хлоп­чыкаў і дзяўчат штогод высока адзначае  журы. Сёлета перамогу святкавала 4 творчых калектывы. 

У намінацыі «Навагодні персанаж» 1-е месца ў вучняў Ве­ра­нікі КумішчыВікторыі Тру­севіч і Міланы Лосіч, якія зрабілі з саломкі і лёну казу-каля­доўшчыцу. Выхаванцы Ва­лян­­ціны Віннічак Паліна Базюк, Яў­ге­нія Некарыснава і Каця­­рына Рыбак сплялі з салом­кі сімвал надыходзячага года – быка і занялі 2-е месца.

2.jpg

3.jpg


У намінацыі «Сувенір-пада­ру­нак» сталі прызёрамі гурт­коў­цы Марыны Швец – Арцём і Дар’я Арцем’евы. Дзеці стварылі керамічную віфлеемскую зорку, за што атрымалі 2-е месца.

4.jpg


Чарговы раз адзначана творчасць астраўчан у намі­нацыі «На­вагодні касцюм»: сім­па­тыч­ны мядзведзь-тапатун атры­маўся ў Нэлі Гушты і Якава Атаманюка, якія зай­маюцца ў Алены Чарняўскай, – рабоце пры­суджана 2-е месца.

1.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: из архива ЦТДиМ