Наталья Бондикова: Когда племянник попал в газету, почувствовал себя звездой
15:49 / 07.12.2020
– Мама з татам выпісваюць «Астравецкую праўду» колькі сябе помню. Стала яна сямейнай і для нас з мужам, – усміхаецца Наталля. – Мы з Алегам (муж. – Заўв. аўт.) любім і сайт газеты пачытаць, і яе суполкі ў сацыяльных сетках, але і ад друкаванай версіі не адмаўляемся. У любую хвіліну можна праз мабільны тэлефон навіны «раёнкі» праглядзець – гэта вельмі зручна. Аднак папяровы варыянт прыемней трымаць у руках, артыкулы там падаюцца па-іншаму. Да таго ж, некаторыя рубрыкі не трапляюць у інтэрнэт – калі можна так сказаць, яны асаблівыя. І тым каштоўныя.
Наталлі па душы матэрыялы пра лёсы і жыццё жыхароў Астравеччыны, мінулае вёсак. Гістарычная тэматыка нашу чытачку цікавіць з дзяцінства. Алег аддае перавагу навінам палітыкі і артыкулам, дзе расказваецца пра лясную гаспадарку і рыбалку.
– Пра апошнія дзве тэмы ён можа чытаць і гаварыць бясконца, – смяецца жанчына. – Ну і спартыўнае жыццё раёна абавязкова – тут інтарэс у нас з мужам агульны.
У сямейным архіве Бондзікавых захоўваюцца ўсе нумары, дзе пісалі пра іх і родных.
– Там ёсць і наша вясельнае фота, і віншаванне з нараджэннем нашага сына Цімафея, – дадае Наталля. – Нават сюрпрызы здараюцца: неяк мы адкрылі газету і ўбачылі фота Ніны Рыбік, на якім мой брат з пляменнікам Ігнатам вудзяць рыбу! Больш за ўсіх радаваўся пляменнік, яму 5 гадоў, – мабыць, упершыню адчуваў сябе «зоркай». Тры экзэмпляры пакінулі на памяць.
– А ўвогуле, – падсумоўвае чытачка, – амаль у кожным выпуску сустракаеш знаёмыя імёны, чытаеш пра нашы мясціны. Тое ў газеце і падабаецца, што яна расказвае пра Астравеччыну і яе жыхароў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.