Лепшым у прафесіі прызнаны Міхаіл Дашын з «Міхалішак»
09:38 / 01.12.2020
трактарыст-машыніст Міхаіл Дашын.
Напрыканцы мінулага тыдня Міхаіла Дашына мы заспелі ў полі: непадалёк ад вёскі Супраненты ішла загрузка цукровых буракоў. На трактары МТЗ-3022 механізатар «страхаваў» МАЗы: калі машыны пачыналі буксаваць, Міхаіл прыходзіў на дапамогу.
– У КСУП «Міхалішкі» працую 8-мы год, стажу работы ў сельскай гаспадарцы набяжыць пад 28 гадоў, – расказвае трактарыст-машыніст. – З Кямелішак сюды мяне перацягнуў былы старшыня Аляксандр Чаплінскі.
Шматдзетнай сям’і Дашыных праўленне калгаса выдзеліла дом.
– З жонкай Святланай, яна працуе на метэаралагічнай станцыі ў Маркунах, выгадавалі чацвёра дзяцей. Я ўжо дзядуля: маю ўнука Ваньку, – з усмешкай працягвае мужчына.
Цікаўлюся ў механізатара, якія работы яму па душы.
– Мне ўсё падабаецца, – прызнаецца трактарыст-машыніст. – Няма розніцы: араць ці сеяць, галоўнае – каб тэхніка не падводзіла!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.