Раённая бібліятэка і яе чытачы ўспаміналі Уладзіміра Караткевіча

16:09 / 30.11.2020
26 лістапада споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча – гэтай падзеі Астравецкая раённая бібліятэка прысвяціла некалькі мерапрыемстваў.

Так, чытачам прапанавалі далучыцца да абласной анлайн-акцыі «Чытаем ра­зам творы Уладзіміра Караткевіча». Удзельнікі запісвалі на відэа любімы верш ці ўрывак з твора знакамітага пісь­менні­ка і публікавалі ролікі ў супол­ках раённай бібліятэкі ў сацыяльных сетках. Таксама відэа размяшчалі на біб­лія­тэч­ным канале ў YouTube  і на сайце.


Акрамя анлайн-акцыі прайшоў паэтычны вернісаж «Рыцар беларускай літаратуры», на які запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Актыўнае даў­га­лецце». На сустрэчы гаварылі пра жыццё і творчасць Караткевіча, чыталі яго вершы. Не абмінулі ўвагай і тое, што пісьменнік наведваў Астравеччыну і прысвяціў ёй верш «Дом сябра». Гэты твор пакладзены на музыку – сумесным выкананнем песні і закончылася мерапрыемства. 

2.jpg

Вольга ТВАРАГАЛЬ,
загадчык АБМ Астравецкай раённай бібліятэкі


Текст: Главный администратор