Знаёмцеся: галоўны ветурач КСУП «Міхалішкі» Таццяна Мешкель

14:48 / 30.11.2020
670
Маладая, імклівая, спачуваючая… А яшчэ – пра­фесія­нал сваёй справы. Усё гэта пра галоўнага ветэрынарнага ўрача КСУП «Міхалішкі» Таццяну Мешкель. 

Дзяўчына расказала пра сябе, шлях у прафесію, страхі на першым працоўным месцы і ў чым яна бачыць перспектывы развіцця «Міхалішак». 

1.jpg

– Я мясцовая: родам з Пятрашышак. Хоць жывёлу люблю з дзяцінства, але быць ветурачом не збіралася. Нездарма кажуць: усё, што ні здараецца, да лепшага. Марыла быць медыкам, але не хапіла некалькіх балаў для паступлення ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Вагалася паміж ветэрынарыяй і фізкультурным факультэтам. Віцебска не ведалі, таму з мамай вырашылі падаваць дакументы ў бліжэйшую да медуніверсітэта ўстанову. Да ветакадэміі было літаральна  некалькі соцень метраў. Па дарозе сустрэлася жанчына, якая параіла ўзяць мэтавае накіраванне – я так і зрабіла, каб падстрахавацца, таму што ў нас шматдзетная сям’я і вывучыць на платным аддзяленні бацькі мяне не змаглі б. 

Размеркавалася ў родныя «Міхалішкі». Праз некаторы час мяне прызначылі галоўным вет­урачом гаспадаркі. Прызнаюся, не ведала, за што брацца і з чаго пачынаць. Дзякуй спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання за парады і дапамогу. Уцягнулася ў работу – падабаецца! У мяне ў падначаленні 4 ветфельчары. У першую чаргу ад нашай работы залежыць якасць малака. Балючае месца жывёлагадоўчай галіны нашай гаспадаркі – захаванасць цялят, а таксама хваробы вымені і пасляацёлавыя праблемы ў кароў. Вырашэнню гэтых пытанняў бу­дзем надаваць асаблівую ўвагу, таму што, па вялікім рахунку, дабрабыт гаспадаркі напрамую залежыць ад колькасці ацёлаў і якасці атрыманага малака. 

Па знешняму выгляду можна пазнаць, што жывёліне не здаровіцца: не жуе жвачку, вочы запалыя. Калі на ферме каровы крычаць, значыць іх не пакармілі ці не напаілі. Правяраю паілкі, а потым высвятляю ў работнікаў, чаму здарылася такая сітуацыя. Жывёла, у адрозненні ад чалавека, не можа сказаць, што ёй баліць ці чаго не хапае.

…Мне далі дом, выдзелілі службовы аўтамабіль, зарплата таксама радуе, і работу сваю люблю. Таму пасля апрацоўкі планую застацца ў «Міхалішках». 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений