Варнянскія МААПаўцы на ахове парадку

17:03 / 28.11.2020

Каля года назад у Варнянскім НПК быў створаны маладзёжны атрад аховы правапарадку, члены якога не толькі сочаць за парадкам у школе і на вуліцах аграгарадка, але і арганізоўваюць прафілактычныя мерапрыемствы. Напрыклад, нядаўна яны сумесна з супрацоўнікамі дзяржаўінспекцыі правялі адзіны дзень прафілактыкі па папярэджванні траўматызму на дарогах.

1.jpg

Як правільна пераходзіць дарогу, чаму неабходна насіць святлоадбівальныя элементы і што рабіць, калі ўбачылі нецвярозага пасярод дарогі – пра гэта і многае іншае МААПаўцы расказалі, а ў некаторых выпадках і паказалі вучням малодшых класаў.

Дарэчы, такія дні прафілактыкі праходзяць у школе кожны трэці чацвер месяца. А яшчэ члены маладзёжнага атрада разам з міліцыянерамі ўдзельнічаюць у дзяжурствах і рэйдах, накіраваных на прафілактыку злачынстваў, алкагалізму, курэння і іншых шкодных звычак. За дапамогу і падтрымку дзейнасці нашых МААПаўцаў выказваем удзячнасць супрацоўнікам праваахоўных органаў Дзянісу Іканопалу, Раману Бондару, Мікіце Савіцкаму. Набытыя ад іх веды і навыкі актывісты перадаюць малодшым таварышам – а значыць карысная інфармацыя распаўсюджваецца далей.

2.jpg

Наталля АДУЛА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Варнянскага НПК

 

  

 

 

 

Текст: Главный администратор