Прызёрамі конкурсу Kresy сталі Маргарыта Волкава і Яраслаў Пацойць

12:56 / 21.11.2020
Вучні Альхоўскай школы, першакласнікі Маргарыта Волкава і Яраслаў Пацойць, увайшлі  ў лік пераможцаў конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі Kresy-2020. Гэта спаборніцтва  праводзяць у гонар слыннага сына гродзенскай зямлі, вядомага пісьменніка Адама Міцкевіча.

Дзеці выступалі ўпершыню. Як і ў мінулыя гады, трэба было прачытаць 2 творы, а вось іх тэматыку арганізатары не абмяжоўвалі. Сваім юным вучням педагог Рэната Пацойць падабрала вершы адпаведна ўзросту – дзіцячыя. 

1.jpg

– Самае складанае – знайсці твор, як кажуць, пад дзіця, каб адчула яго, увайшло ў вобраз. Гэта кшталту ўбору – ён павінен не толькі добра сядзець, але і падабацца, каб у ім было камфортна, – усміхаецца настаўнік. – Ну і яшчэ адна цяжкасць: мая малеча пакуль не ўмее чытаць па-польску, таму я ім пісала польскія словы па-беларуску, а вымаўленне адпрацоўвалі разам. 

Упершыню за той час, што існуе конкурс, ён набыў завочны фармат –  чытальнікі дэманстравалі майстэрства слова праз відэасувязь.

– Сярод удзельнікаў малодшай катэгорыі ў абласным этапе мае вучні сталі пераможцамі. А на заключным, рэспубліканскім, Маргарыта атрымала Дыплом ІІ ступені, а Яраслаў – Дып­лом ІІІ ступені, – дзеліцца Рэната Пацойць. – Па шчырасці, на такі вынік не разлічвала – думала, што гэты раз будзе трэніровачным, хацелася, каб дзеці паспрабавалі сябе. А тут такая прыемнасць! Вельмі ганаруся сваімі вучнямі! 

Гэта не першая перамога альхоўскіх выхаванцаў у такіх конкурсах: два гады запар прызёрам у вобласці станавілася Ксенія Кусойць



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: з архіва Альхоўскай школы