Як астравецкія чэмпіёны змагаліся за «Кубак мужнасці»

17:01 / 21.11.2020

Вытрымку, сілу духа і годную тэхніку бою прадэманстравалі юныя спартсмены Астравеччыны на адкрытым турніры па кёкусінкай каратэ «Кубак мужнасці», які прайшоў у Мінску.

Гэта было першае пасля 8-месячнага перапынку з-за каронавіруса спаборніцтва аматараў паядынкаў на татамі. Зразумела, што за гэты час выхаванцы спартыўнага клуба «Чэмпіён» засумавалі без магчымасці сябе паказаць і на іншых паглядзець. Таму пытання, ці ехаць на спаборніцтва, не ўзнікла: канешне! Праўда, некаторым каратыстам усё ж давялося адмовіцца ад паездкі, але яны на адлегласці «хварэлі» і падтрымлівалі таварышаў.

1.jpg

Астравеччыну на «Кубку мужнасці» прадстаўляла 5 удзельнікаў. Ва ўзроставай катэгорыі 16-17 гадоў вагой звыш 60 кілаграмаў выступаў ужо вопытны спартсмен Мікіта Русецкі. Юнак па-майстэрску прыгожа і лёгка правёў 2 баі, у якіх без цяжкасцей датэрмінова выйграў у сапернікаў – і стаў чэмпіёнам.

Бліскучыя паядынкі і выдатную тэхніку бою прадэманстраваў і Клім Красноў, які ўдзельнічаў ва ўзроставай групе 12-13 гадоў вагой да 45 кілаграмаў. Хлопец правёў 3 пераможныя баі, 2 з якіх выйграў датэрмінова, і ў выніку заваяваў залаты медаль.

Астатнія астраўчане выступалі ва ўзроставай катэгорыі 10-11 гадоў. Добрую падрыхтоўку і прагу да перамогі паказаў Максім Бразевіч. Ён выйграў 2 паядынкі, але саступіў у 3-м – і стаў бронзавым прызёрам.

А вось для Глеба Уразава выступленне на «Кубку мужнасці» было дэбютным. Хлопец годна правёў 2 баі: першы ўпэўнена выйграў, а вось у другім лепшым аказаўся сапернік.

Не пашанцавала на спаборніцтве і Даніілу Куцько – ён адразу патрапіў на вопытнага праціўніка, які і працягнуў барацьбу далей.

Такім чынам, астравецкія чэмпіёны прывязлі 3 медалі з 5 магчымых. Як адзначыў іх трэнер Дзмітрый Куцько, гэта добры вынік і ён задаволены выступленнем сваіх выхаванцаў. Спадзяёмся, нягледзячы ні на што, нашы юныя каратысты яшчэ неаднойчы парадуюць новымі перамогамі.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: