Моладзь распрацавала буклеты супраць цыгарэты

10:57 / 20.11.2020

Нікацін забівае, тытунь шкодзіць здароўю, курэнне прыводзіць да розных захворванняў, у тым ліку і анкалагічных… Большасць ведае аб наступствах гэтай дрэннай звычкі, але зноў і зноў лезе ў кішэнь за пачкам цыгарэт. Лепшы спосаб адмовіцца ад курэння – наогул не пачынаць з ім сяброўства. Менавіта для таго, каб засяродзіць увагу падлеткаў на гэтай праблеме, райкам ГА БРСМ правёў анлайн-конкурс «Моладзь супраць курэння».

Сш1.jpg

Буклет СШ №1


На конкурс трэба было прадставіць аўтарскі буклет, які дэманстраваў бы, да чаго можа прывесці ўжыванне нікаціну.

– Школьнікі ведаюць, што курыць нельга, але наўрад ці разумеюць, наколькі негатыўна нікацін ўплывае на арганізм, – кажа першы сакратар райкама маладзёжнай арганізацыі Віялета Алексеявец. – У той жа час ім нецікава слухаць лекцыі ці чытаць артыкулы аб шкодзе цыгарэт. Таму мы вырашылі зрабіць па-іншаму і аб’явілі конкурс. Каб зрабіць буклет, трэба знайсці патрэбную інфармацыю, прааналізаваць яе, падабраць ілюстрацыі – падчас гэтага працэсу , хочаш ці не, а ў падсвядомасці адкладуцца галоўныя тэзісы. І ёсць верагоднасць, што калі хтосьці прапануе падлетку цыгарэту, перад яго вачыма ўзнікне малюнак хворых лёгкіх ці гісторыя аб тым, як курэнне стала прычынай захворвання. Спадзяюся, гэта будзе важкім аргументам, каб сказаць «Не!». Значыць, конкурс быў недарэмным.

2 место.jpg

Буклет Эдгара Кардзіса з Гервяцкай СШ


Удзельнікі даслалі нямала работ – іх аўтары добра пастараліся і тэму паказалі рознабакова. Пераможцу вызначылі з дапамогай анлайн-галасавання – ім стаў Аляксандр Часнойць з гімназіі №1. Другое месца заняў буклет Эдгара Кардзіса з Гервяцкай СШ, а трэцяе – калектыўная работа Гудагайскай СШ. Іх чакаюць прызы ад райкама ГА БРСМ.


Карысна ведаць!

* Ужыванне тытуню, па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, прыводзіць да смерці кожнага дзясятага дарослага чалавека.

* Амаль 30% выпадкаў смерці ад рака звязана з курэннем.

* Тытунь утрымлівае нікацін – рэчыва, якое выклікае наркатычную залежнасць. Пры курэнні ці нікацін усмоктваецца ў арганізм – атрута ў малых дозах дзейнічае на нервовую сістэму ўзбуджа льна, у вялікіх – выклікае параліч.

* Значная частка насельніцтва з’яўляецца пасіўнымі курыльшчыкамі: у паветры вакол курца ўтрымліваецца больш за 40 рэчываў, якія могуць выклікаць рак, асабліва церпяць ад гэтага дзеці.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: