Гонар раёна і лепшы корманарыхтоўшчык Астравеччыны – Сяргей Урлік з КСУП «Гудагай»

14:07 / 22.11.2020
Душа радуецца, што ў сельскай гаспадарцы, у прыватнасці КСУП «Гудагай», працуе шмат талковых, адказных маладых людзей – значыць, у вёскі і аграпрамысловага комплексу раёна ёсць будучыня. 

Яскравы прыклад – трактарыст-машыніст Сяр­гей Урлік, чый парт­рэт сёлета занесены на раённую Дошку гонару. Больш та­го, ён перамог у раённым спаборніцтве сярод корманарыхтоўшчыкаў другі год запар.

Як і большасць механізатараў, Сяргей прывык да справы, а не да расповедаў. 

3.jpg


– Я родам з Палушаў. У сельскую гаспадарку трапіў выпадкова. У 2007-м працаваў памочнікам камбайнера Аляксандра Мілэйшы – тая ўборка стала лёсавызначальнай. Пасля заканчэння школы адслужыў у пагранічных войсках і прыйшоў працаваць у СВК «Гудагай», – расказаў пра сябе малады чалавек.

На пару з «Джон-Дзірам» камбайнер за сезон нарыхтаваў больш за 30 тысяч тон «зялёнкі» на ўмоўны камбайн у пераразліку на зялёную масу.  

– З лета да восені на «Джон-Дзіры». Вясной на «лейцы» пад сяўбу ўношу мінеральныя ўгнаенні. Цяпер заняты на нарыхтоўцы падкормкі, – гаворыць  Сяргей. – Падабаецца працаваць і на збожжаўборачным камбайне. Некалькі гадоў назад па выніках жніва з Віталем Мілэйшам, я быў у яго памочнікам, занялі 3-е месца ў вобласці сярод маладзёжных экіпажаў.  

Сяргей Урлік – з кагорты тых маладых людзей, які не чакае манны нябеснай, а пакрысе ўласнымі стараннямі і працай ажыццяўляе задуманае. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич