Наши подписчики. Юлия Галко: «Муж учит белорусский по газете»

15:23 / 21.11.2020
314
Жыхарка вёскі Больнікі  Юлія Галко з «раёнкай» сябруе даўно. Спярша бацькі выпісвалі, потым «эстафетную палачку» пераняла яна. Для дзяўчыны ўжо стала звычкай  два разы на тыдзень хадзіць да паштовай скрыні за чарговым нумарам газеты.    

– У нашай вёсцы шмат хто выпісвае «Астравецкую». Што тычыцца асабіста мяне, хоць я і актыўны карыстальнік інтэрнэту, аднак гартаць старонкі на сайце альбо чытаць посты ў сацыяльных сетках – не газету глядзець. Папяровую версію па-іншаму ўспрымаеш, – усміхаецца Юлія. – І родным маім заўсёды цікава, што пішуць у «раёнцы». Тата любіць старонку «Вольны вечар»: разгадаць крыжаванку, смешныя гісторыі пачытаць, анекдоты – гэта абавязкова. Мама, на жаль, амаль не бачыць – яна інвалід па зроку, дык я ёй газету чытаю ўслых. 

1.jpg

– Муж кажа, што «раёнка» ў нас цікавая. Найперш праглядвае навіны і  рубрыку «куплю-прадаю», потым усё астатняе, – працягвае чытачка. –  А  мне больш за ўсё падабаюцца заданні і адказы да конкурсу «Пазнай Астравеччыну». Я па натуры дамасед, а тут нібы ў вандроўку выпраўляешся, не выходзячы з хаты. Хоць і мясцовая, а столькі дагэтуль невядомага для сябе даведалася! А яшчэ люблю літаратурную старонку, дакладней, вершы, якія на ёй змяшчаюць. Чытаеш – і адразу карцінка вымалёўваецца ў галаве. Прыгожа. Часта пішуць пра знаёмых нашай сям’і людзей, а ў жніўні і мы з Уладзімірам трапілі ў газету – там быў наш вясельны фотаздымак. 

Дзяўчына кажа, што для яе, як і для бацькоў, розніцы няма, на якой мове друкуюцца артыкулы – «заходзіць» усё. А вось яе муж, ён расіянін, хоць да мясцовай гаворкі ўжо прывык, некаторыя словы ў беларускамоўных  тэкстах не разумее – Юля яму перакладае.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений