Призёром конкурса рисунков «ПроБЕГ. Минский полумарафон глазами детей» стала Доминика Холикова из агрогородка Мали
Такі незвычайны забег арганізавала для юных мастакоў Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.
Дзяцей падзялілі на чатыры ўзроставыя катэгорыі. Наша зямлячка была ў самай малодшай – 3-6 гадоў. Дзяўчынка намалявала сям’ю, дзе яна, мама, тата і брацік спяшаюцца на паўмарафон.
З сотні работ выбралі толькі тры – адным з лепшых стаў і малюнак Дамінікі.
– Вынікі конкурсу падвялі раней, – расказвае маці дзяўчынкі Аксана Шпургіс. – З-за сітуацыі з каронавірусам мы не паехалі на цырымонію ўзнагароджання, таму прызы і Дыплом за 3-е месца дачка атрымала толькі нядаўна – па пошце. Яна так узрадавалася – скакала ад шчасця. (Смяецца.)
З цацкай, якая была сярод іншых падарункаў, не расстаецца – нават спіць з ёй.
Дарэчы, гэта не першая перамога маленькай мастачкі – вясной яна заняла 1-е месца ў абласным конкурсе малюнкаў на экалагічную тэматыку.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
