У Варнянах адзначылі лепшых працаўнікоў аднайменнага сельскагаспадарчага прадпрыемства (+відэа)

13:08 / 14.11.2020

У па-сямейнаму цесным крузе, але ўрачыста, з віншаваннямі і ўзнагародамі, песнямі і танцамі падвялі вынікі года і адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці супрацоўнікі КСУП «Варняны».

1.jpg

Ва ўтульнай зале Варнянскага аддзела культуры і вольнага часу сабраліся лепшыя працаўнікі гаспадаркі, якія былі ўзнагароджаны граматамі, падзякамі, прэміямі і падарункамі. Прывітаў удзельнікаў урачыстасці намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Павел Мілешка:

2.jpg

— Сёння Астравеччына святкуе Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Гэта, калі так можна сказаць, адно з важнейшых святаў у нашай краіне і раёне – да яго мы рыхтуемся цэлы год. Віншую ўсіх працаўнікоў. Жадаю поспехаў, каб вы з задавальненнем прыходзілі на работу, няхай вашы паказчыкі з кожным годам становяцца лепшымі. Праца сельгасработнікаў неацэнна, бо вы выконваеце галоўную ролю – забяспечваеце харчовую бяспеку нашай краіны, – адзначыў Павел Віктаравіч. – Сёлета мы атрымалі нядрэнны ўраджай. Валавы збор зерня па раёне склаў 61,5 тысячы тон, або 142,3 % да ўзроўню мінулага года. Свой уклад у агульны каравай ўнеслі і працаўнікі КСУП «Варняны».

8.jpg

Павел Мілешка ўручыў узнагароды і прэміі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама вадзіцелям Віктару Садоўскаму, Аляксандру Кіндзеру, жывёлаводам Аляксандру Іванцэвічу і Галіне Магадзі, трактарыстам-машыністам Станіславу Кежуну і  Лявону Янкойцю, начальніку мясаперапрацоўчага цэха Андрэю Зінкевічу, ветэрынарнаму фельчару Уладзіміру Буркевічу, ветэрану сельскагаспадарчай прамысловасці Генрыху Сінкевічу.

3.jpg

Віншавальную эстафету падхапіў намеснік дырэктара КСУП «Варняны» Аляксандр Грымбоўскі. Ад раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі ён уручыў граматы і падарункі трактарыстам-машыністам Эдуарду Мураўскаму і Віктару Міхалоўскаму, начальніку свінаводчага комплексу Андрэю Стаповічу.

5.jpg

У прафесійнае свята “варнянцы” шчыра аддзячылі арганізацыі, якія дапамаглі ва ўборцы яблыкаў, – іх кіраўнікі былі ўзнагароджаны падарункамі ад КСУПа.

Пра працаўнікоў прадпрыемства ў гэтым годзе не раз расказвала карэспандэнт раённай газеты Алёна Гануліч. Падчас урачыстасці гэтыя публікацыі можна было яшчэ раз пачытаць на  выставе, якую арганізавалі работнікі Дома культуры.

9.jpg

4.jpg

6.jpg


З першых вуснаў

Аляксандр Грымбоўскі, намеснік дырэктара КСУП «Варняны»:

7.jpg

— Амаль усе работы ў нашай гаспадарцы скончаны, таму настрой добры. Наперадзе зіма – асноўную ўвагу будзем надаваць жывёлагадоўлі.

Нягледзячы на каронавірус, такія святы, канешне, патрэбны. Важна, каб людзі бачылі, што іх праца цэніцца -- гэта падбадзёрвае. Усе працуюць, стараюцца і, канешне ж, заслугоўваюць удзячнасці.

З прафесійным святам, дарагія нашы працаўнікі. Моцнага здароўя вам і вашым сем’ям, дзякуй за нялёгкую і вельмі патрэбную працу. Няхай у наступным годзе ўзнагароджаных будзе нашмат больш. Новых працоўных перамог усім нам!

Людміла Кухарэвіч, супрацоўнік аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Варняны:

— Сярод узнагароджаных ёсць мае вучні і добра знаёмыя мне людзі – усе яны дбайныя гаспадары, якія працуюць на нашай роднай зямлі, сеюць, апрацоўваюць, убіраюць, даглядаюць жывёлу. Вы – сапраўдныя героі нашага часу! І мне прыемна павіншаваць усіх са святам, пажадаць здароўя і цёплага смачнага хлеба.


Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

ostrov-red.yaroshevich@tut.by

Текст: