Наши подписчики. Некоторые газеты семья Плявго оставляет на память

12:16 / 13.11.2020
Галіна і Гендрык Пляўгі з вёскі Шадзюны кажуць, што па «Астравецкай праўдзе» сочаць не толькі за жыццём раёна, але з дапамогай газеты гаспадарскія справы плануюць і вырашаюць.  

2.jpg

– Шмат чаго праз аб’явы і куплялі, і прадавалі. У гэтым годзе, напрыклад, яблыкі здавалі праз «раёнку» – надта ж  яны ўрадзілі, – гаворыць Галіна. – Нам з мужам важна прагноз надвор’я паглядзець. Нават калі ў лес па лісічкі збіраемся, дык трэба ведаць, калі світаць будзе – будзільнік наставіць.

– Дый цікава пачытаць, што ў раёне робіцца, чым людзі жывуць, – працягвае жанчына. – Асабліва ў сельскай гаспадарцы, хто ў перадавіках даведацца. Я родам з Падольцаў. У гандлі працавала перш, а апошнія 10 гадоў – у кямелішкаўскім калгасе, муж там жа інжынерам быў. Таму за справамі вясковымі сочым з інтарэсам. Мой (муж – Заўв. аўт.) любіць навіны «атамкі» паглядзець, крыжаванкі пагадаць. Садзімся, надзяваем акуляры – і «вывучаем» па чарзе газету. Ён з першай старонкі пачынае, я – з апошняй. А тады абмяркоўваем, каменціруем. (Смяецца.)

Нярэдка, па словах чытачкі, трапляюць у «раёнку» іх дочкі і зяці. 

– У нас тры дачкі – і ўсе настаўніцы. Адна – у Астраўцы, другая – у Варнянах, трэцяя –  у Гервятах. Цікава ведаць, што ў горадзе і вёс­ках, дзе яны жывуць, робіцца, – кажа Галіна. – Здаецца, ведаем усё пра справы дочак і зяцёў, а ў газеце часам прачытаем – і парадуемся, што заўважаюць іх працу. 

Такія нумары набываюць асаблівую каштоўнасць для бацькоў і трапляюць у спецыяльную кніжачку – каб захаваць на памяць.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: