Саюз моладзі заклікае: «Беражы сябе»

16:19 / 11.11.2020

«Беражы сябе» – пад такой назвай ГА БРСМ запусціў сацыяльны праект, накіраваны на прыцягненне ўвагі да нашэння масак.

Са з’яўленнем віруса COVID-19 маска трывала ўвайшла ў наша жыццё. Урачы ў адзін голас заклікаюць абавязкова насіць яе ў грамадскіх месцах і транспарце. Аднак, на жаль, далёка не ўсе выконваюць гэтыя рэкамендацыі.

Каб прыцягнуць увагу да важнасці і неабходнасці нашэння тканевай «ахоўніцы», саюз моладзі з 10 лістапада распачаў праект «Беражы сябе». 

3.jpg

Паўдзельнічаць у ім вельмі проста: дастаткова размясціцьна сваёй старонцы ў сацыяльных сетках або даслаць на электронную пошту ostrovets.brsm@mail.ru сэлфі ці здымак у масцы з невялікім расповедам, чаму варта так засцерагацца і наогул што трэба рабіць, каб захаваць здароўе.

Падзяліцеся сваім меркаваннем – магчыма, хтосьці перагледзіць скептычныя адносіны, якія тычыцца карысці ад нашэння маскі.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: