Восень у школьным аб’ектыве выхаванцаў лагера Варнянскага НПК

09:13 / 09.11.2020
345

У першы дзень восеньскіх канікул аздараўленчы лагер «Сонечная планета» Варнянскага НПК адчыніў дзверы для 15 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Перад выхаванцамі «Сонечнай планеты» стаяла адказная задача: даказаць, што восень зусім не сумная і панурая. Гульнявы праект «У аб’ектыве восень» дазволіў вучням зрабіць адкрыцці, падзяліцца цікавымі восеньскімі «кадрамі».

12.jpg

Гістарычны кадр падказаў дзецям, што восень – час, калі можна звярнуцца да традыцый нашых продкаў, папоўніць веды пра радзіму, наведаўшы школьны музейны пакой. Музычны кадр запрасіў выхаванцаў у караоке-клуб. У літаратурнай гасцёўні прагучаў меладычны «радок пра родны куток». Дапамагчы прыродзе справай, далучыцца да працоўнай аперацыі дзеці змаглі ў дзень экалогіі. Не забылі выхаванцы і пра здароўе. Ранішняя размінка, спартыўныя гульні, аздараўленчыя працэдуры, сустрэча з медыцынскім работнікам пераканалі іх, што здароўе – гэта здорава!

Злавіць восень у аб’ектыў аказалася няпроста, але разам дзеці справіліся з гэтай задачай. Пры падвядзенні вынікаў кожнага дня выбіралі самы цікавы і крэатыўны фотаздымак, які размяшчалі ў галерэі. Выхаванцы стваралі ўласны альбом з імгненнямі жыцця «Сонечнай планеты», што дазволіла ў апошні дзень змены арганізаваць «Восеньскі вернісаж» дзіцячых уражанняў, творчасці, таленту і мар.

Таццяна ЛАКЕВІЧ,
намеснік дырэктара лагера

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений