Призёрами IV международного конкурса профмастерства стали учителя Островетчины

09:36 / 06.11.2020
Чатыры дыпломы і Падзячны ліст прывезлі настаўнікі раёна з міжнароднага конкуру прафесійнага майстэрства «Пазнанне ў сумеснай творчасці».

1.jpg

Удзельнікамі конкурсу сталі педагогі, якія працуюць з адоранымі вучнямі. Настаўнікі прадстаўлялі вопыт работы па складанні індывідуальных адукацыйных праграм і цьютарскім (педагагічным. – Заўв. аўт.) суправаджэнні. 

Перш чым трапіць на фі­нальны этап, работы прайшлі завочны – з 250 метадычных распрацовак адабралі 78 найбольш цікавых. У лік намі­нан­таў увайшла цьютарская група альхоўскіх педагогаў і нас­таўнік з СШ №1. 

На вочным этапе нашы землякі павінны былі абараніць работы, упэўніўшы журы ў паспяховым выніку працы з вучнямі па ўласных аўтарскіх праграмах. І вопыт ацанілі на «выдатна». 

Дыпломы ІІІ ступені атрымалі намеснік дырэктара Алена Кусойць, класны кіраўнік Алена Клімашэўскіс, настаўнік хіміі і біялогіі Яніна Куцько і псіхолаг Галіна Варанішча з Альхоўкай СШ, Падзячны ліст – настаўнік хіміі і біялогіі СШ №1 Ягор Філіпаў.

2.jpg

Ягор Філіпаў






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: з архіва Альхоўскай СШ