Кто ездит по тротуарам, выясняли в райисполкоме
Ездакі па тратуарах з’явіліся ў Астраўцы. Аб гэтым і не толькі на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама расказаў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Місюк.
У РАЁНЕ ЗА ТЫДЗЕНЬ
РАУС: узбуджана 4 крымінальныя справы (1 – за нявыплату аліментаў, 3 – па фактах крадзяжу грошай з банкаўскіх картак); зафіксавана 7 сямейна-бытавых канфліктаў; адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў, затрыманы 1 вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем ў нецвярозым стане; устаноўлены парушальнік парадку, які ездзіў на машыне па тратуарах горада.
РАНС: ноччу з панядзелка на аўторак адбыўся пажар у Страчанцы, ахвяр няма.
Сельская гаспадарка: араць і віншаваць
Асноўная ўвага КСУПаў на гэтым тыдні засяроджана на нарыхтоўцы кармоў і ўборцы цукровых буракоў.
– Шмат цукровікаў ужо падрыхтавана на адгрузку. Уборка караняплодаў ідзе актыўнымі тэмпамі. Па прагнозу надвор’я моцных дажджоў і мінусавой тэмпературы не чакаецца, таму працаваць у полі можна, – адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла.
Падцягнуць зябліва даручыў сельгаспрадпрыемствам раёна старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін:
– Ставім задачу – да сотні гектараў кожнай гаспадарцы. Пакуль гэты паказчык выконвае толькі «Гудагай». Пры тым што своечасова паднятае зябліва сёння – гэта развязаныя рукі заўтра, значыць, вясной. Не спраўляецеся самі – карыстайцеся рэзервамі сельгастэхнікі.
Пацікавіўся Ігар Яраслававіч падрыхтоўкай віншавання працаўнікоў сельскай гаспадаркі з прафесійным святам, якое, да слова, запланавана на 14 лістапада. Як запэўніў удзельнікаў планёркі Іван Карніла, свята адбудзецца ў кожнай гаспадарцы раёна.
Будаўніцтва: што ў праекце, а што ў працэсе
– Падрыхтаваны праект указа па карэкціроўцы інвестпраграмы бягучага года, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Станоўчы эфект далі нашы паездкі ў Міністэрства эканомікі: папярэдне бюджэт інвестпраграмы на 2021 год для нашага раёна складзе каля 80 мільёнаў рублёў.
– Што тычыцца будаўніцтва сённяшняга дня, то было вырашана ў пачатку месяца зайсці на пешаходна-рэкрэацыйную зону. Калі гэта адбудзецца? – запытаў Ігар Шалудзін.
Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко адзначыў, што работы пачнуцца пасля 7 лістапада.
Віктару Зелянко таксама было даручана прадумаць, як арганізаваць рух на ўчастку вуліцы Валадарскага, які хутка адкрыецца, аднак будзе перакрыта на рэканструкцыю чарговая частка, уключаючы мост праз раку Кавалёўку.
– Вяртаючыся да пытання, якім павінен быць знак на кальцавой развязцы за Бялькішкамі. Вялікім і салідным, – упэўнены старшыня райвыканкама. – Прыклад таго, як гэта будзе выглядаць, ёсць на мяжы Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Перапрацоўка: збіраем паперу
Актуальнай тэмай застаецца нарыхтоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў. Як паведаміў начальнік аддзела ЖКГ Аляксандр Жук, каля 30% макулатуры на працягу года – амаль 150 тон – вывезена за межы раёна сецевікамі.
Кардонная фабрыка ў Альхоўцы забяспечана сыравінай прыкладна на 2-3 месяцы, якая, як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка, прымае макулатуру па 10-11 капеек, у той час як ЖКГ прапануе 2 капейкі, райспажыўтаварыства – 5.
– Пандэмія не ўплывае на збор паперы, – падвёў вынік Ігар Шалудзін. – Гэтым проста трэба заняцца. Так што чакаю прапаноў.
АДНЫМ СКАЗАМ
– Астравецкаму РУП ЖКГ даручана ў цесным кантакце з сельвыканкамамі праверыць запаўненне смеццевых кантэйнераў на могілках раёна, якія могуць быць запоўнены пасля каталіцкіх Дзядоў.
– Работнікам ДРБУ-159 і ЖКГ неабходна абкасіць адкосы ўздоўж раённых дарог.
– Аддзелу ДАІ рэкамендавана вырашыць пытанне парушэння правілаў дарожнага руху па завулку Школьным: там вадзіцелі ігнаруюць знак «рух забаронены».
Лічба
39,9% астраўчан ужо прывіліся ад грыпу.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.