Как собрать макулатуру, рассказывают пионеры Островетчины

11:57 / 03.11.2020
Піянеры Астравеччыны далучыліся да рэспубліканскай працоўнай акцыі «Зрабі свет чысцейшым». 

Прыцягненне школьнікаў да збору другаснай сыра­віны, уборкі тэрыторый і інфар­ма­цый­ных мера­прыем­стваў па павышэнні экалагічнай культуры насельніцтва – такім чынам асабісты ўдзел, разуменне важнасці і патрэбнасці справы дапамогуць выхоўваць падрастаючае пакаленне сапраўднымі гаспадарамі роднага краю.

Лістоўка.jpg


Акцыя праходзіць у 2 этапы: з верасня па снежань і са студзеня па май. Каб стымуляваць юных ахоўнікаў прыроды, па выніках кожнага будуць вызначаць пераможцаў.

– Нашы піянерскія дружыны працуюць па ўсіх напрамках акцыі, але хачу спыніцца на адным – здачы макулатуры. Гэты накірунак сёлета мы пачалі развіваць па-новаму, – расказвае  старшыня раённага савета РА ГА БРПА Дзіяна Кісель. – Справа ў тым, што хоць збор макулатуры для членаў арганізацыі традыцыйная справа, на жаль, вынік у канцы года не радаваў. 

Дзіяна Кісель.jpg


Так, у 2019-м да збору другаснай сыравіны далучыліся толькі піянеры дружын імя А. Кашавога з Альхоўскай СШ, Ф. Паташкевіча з гімназіі, М. Кляцоўскага з Міха­ліш­каў­скай СШ і З. Шырынскага з СШ №2. Больш за ўсіх тады – ажно тону – сабралі   альхоўскія школьнікі.  

– Вядома, нават тым, хто мае жаданне папрацаваць, сабраць шмат макулатуры цяжка – папера лёгкая. Усё думала, што, акрамя заахвочвання, можна прыдумаць, каб дапамагчы дзецям,  – успамінае старшыня раённага піянерскага савета. – На рэспубліканскім форуме лідараў БРПА ад калег з Віцебшчыны пачула, што яны расклейваюць лістоўкі ў шматлюдных месцах (на дзвярах магазінаў, аддзяленняў паштовай сувязі, інфармацыйных дошках, раздаюць мінакам, раскладваюць па паштовых  скрынях), у іх прапануюць жыхарам, якія маюць макулатуру, патэлефанаваць па ўказаным у лістоўках нумары – і піянеры прыйдуць за паперай. На Віцебшчыне гэта тэма «зайшла» на «ўра».  Я ўзяла на заўважынку іх вопыт і падчас пасяджэння дзіцячай палаты раённага савета БРПА агучыла ідэю. Дзеці вырашылі прасоўваць ініцыятыву ў масы. Актыўна ўзяліся за справу Альхоўка, гімназія, Гервяты і Варняны. 

1.jpg

Гімназісты


– Намеснік старшыні дзіцячай палаты Ксенія Кусойць загарэлася нашай ідэяй, яна зацікавіла равеснікаў – і яны разгарнулі такую дзейнасць, што цяпер да іх тэлефануюць людзі з просьбай забраць макулатуру, – працягвае Дзіяна. – Цудоўны прыклад!

СЛОВА ЎДЗЕЛЬНІКАМ

Ксенія Кусойць, піянер дружыны імя А. Кашавога Альхоўскай СШ:

Ксенія Кусойць (2).jpg


– Я вырашыла ажыццявіць прапанову Дзіяны Станіславаўны. У нашай дружыны ёсць суполка ў «ВКантакце», кінула кліч – сабраліся вучні з 5, 6 і 7-х класаў, чалавек 15. Мы пайшлі па дамах вяскоўцаў пытацца, ці ёсць у іх макулатура, раздавалі лістоўкі з нумарамі тэлефонаў – па званку забяром другасную сыравіну. 

– Калі ішлі ўпершыню,  было страшнавата: ці зразумеюць людзі, ці атрымаецца? Але дарма хваляваліся! – працягвае дзяўчынка. – Цяпер ужо ўсе ведаюць, што мы гатовы прыйсці за макулатурай, тэлефануюць нам, каб забралі. Да нашай акцыі далучыліся і іншыя школьнікі. Мы разумеем, што робім добрую справу, і нас падтрымліваюць у гэтым. 

Крысціна Юргелянец, педагог-арганізатар гімназіі №1, дружына імя Ф. Паташкевіча: 

Крысціна Юргелянец.jpg


– Дзеці расклейвалі афішкі, каб астраўчане ведалі пра  нашу ініцыятыву.  Цяпер да нас звяртаюцца з просьбай забраць  макулатуру. Цесна супрацоўнічаем у гэтым накірунку з гандлёвым цэнтрам ZAMI.

Ініцыятыва «Зрабі свет чысцейшым» прадугледжвае і іншыя працоўныя акцыі. Напрыклад, наша піянерская дружына сочыць за парадкам на ўзбярэжжы ракі Кавалёўкі з боку  кафэ «Вясна». Дзеці выходзяць на працоўныя дэсанты не адзін год. І, трэба адзначыць, што смеціць тут сталі менш – радуе, што экалагічная культура гараджан і гасцей Астраўца вырасла.  

Альхоўцы.jpg

Альхоўцы


ЛІЧБЫ

9 піянерскіх дружын далучылася да акцыі па зборы макулатуры;

найбольш сабралі:

30 кілаграмаў – піянерская дружына імя З. Партновай Варнянскага НПК,

30 кілаграмаў – піянерская дружына імя В. Соламавай Гервяцкай СШ.


Калі ў вас ёсць жаданне дапамагчы юным актывістам Астравеччыны зрабіць свет чысцейшым, падтрымайце іх у гэтым. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: з архіва Астравецкай РА БРПА