Думаю, у астраўчан была не адна нагода пазнаёміцца з работніцамі варнянскага саду. Калектывы многіх раённых арганізацый і прадпрыемстваў па традыцыі восенню дапамагаюць вяскоўцам збіраць саспелыя плады ў Беразоўцы. Читать далее
На сяўбе, касавіцы і жніве ў многіх гаспадарках працуюць маладыя вадзіцелі і механізатары. Як правіла, яны пайшлі па слядах бацькі і любяць сваю справу. З кагорты такіх і трактарыст-машыніст Астравецкай сельгастэхнікі Віталій Грабоўскі, якога адшукала на адным з палёў Астравеччыны. Там малады мужчына на пару з «малышом» (так жартаўліва працаўнік называе буракаўборачны камбайн «Кляйн» нямецкай вытворчасці) капаў цукровікі.
Читать далее
У лідары па росце ўзроўню валавай вытворчасці малака за 9 месяцаў выйшаў КСУП «Міхалішкі» са 134,7%. Значны ўнёсак у гэта зрабілі калектыў малочна-таварнага комплексу «Маркуны» і яго гаспадыня Святлана Кісель. Рэзкая, але справядлівая, запальчывая, але спачульвальная, патрабавальная да сябе і калег – як па мне, ідэальнае ўвасабленне начальніка малочна-таварнага комплексу.
Читать далее
Калісьці ледзь не ў кожнай вёсачцы быў свой калгас, таму тагачасным брыгадзірам было, напэўна, прасцей за сваіх папярэднікаў: палі былі навідавоку, як на далоні. РУП «Астравецкі» саўгас «Падольскі» ўвабраў у сябе тры асобныя гаспадаркі – па іх колькасці і засталіся раслінаводчыя ўчасткі. Трэцім – а гэта землі Кемелішак і навакольных вёсак – загадвае Яўгеній Янушкевіч. Читать далее
Хуткая, спрытная, адкрытая свету і людзям – такое першае ўражанне пры знаёмстве склалася ад аператара машыннага даення МТФ «Дравянікі» КСУП «Гудагай» Дануты Кель. Читать далее
Нашы продкі лічылі, што Сусвет трымаецца на трох кітах. А сучасная стваральная рэчаіснасць шмат у чым залежыць ад працавітых, простых у думках і шчырых у словах работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Читать далее